Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +20° Маладзечна
Вілейка +20° Вілейка
Смаргонь +20° Смаргонь
Ашмяны +20° Ашмяны
Валожын +20° Валожын
Мядзел +20° Мядзел
Астравец +20° Астравец
Культура
Смаргонь
27.01.2017 10:09 ,AЎТАР(Ы): Паводле tut.by і facebook

Хто намаляваны на патрэце Пётры Сергіевіча? На Смаргоншчыне знайшлі невядомыя карціны мастака

Фота tetyana.kiev.ua.

Палітык Павел Севярынец знайшоў два дагэтуль невядомыя творы Сергіевіча на Смаргоншчыне.

Як паведаміў палітык, разам з рэжысёрам Аляксеем Туровічам ён паехаў у вёску Шутовічы пад Смаргонню, дзе нарадзіўся і вырас літаратуразнаўца, рэдактар Янка Шутовіч і яго дзядзька ксёндз Віктар Шутовіч.

Цяпер дом Шутовічаў належыць мясцоваму прадпрымальніку. Агледзеўшы з яго дазволу дом, Севярынец і Туровіч знайшлі дзве невядомыя карціны мастака Пётры Сергіевіча.

Лёс майстра звязаны з Беларуссю і Літвой. Ён вучыўся ў Віленскім універсітэце, дзе выкладаў знакаміты Фердынанд Рушчыц. Доўгія гады працаваў у Вільні. Таксама распісваў касцёлы ў Жодзішках, Солах і Смаргоні.

Візітоўкай Сергіевіча лічаць карціну "Дарогай жыцця".

Невядомая карціна Сергіевіча. Фота facebook.com.

Невядомая карціна Сергіевіча. Фота facebook.com.

Як расказаў Павел Севярынец, "пакуль у доме не надта спрыяльныя ўмовы для захоўвання знойдзеных твораў. Там вільгаць, ад якой карціны пакаробіліся".

По словах палітыка, мастак Алесь Марачкін пагадзіўся адрэстаўраваць творы. Але іх будучыню вызначыць гаспадар дома.

Па словах Пашла, творы Сергіевіча гатовыя ўзяць літаратурны музей Янкі Купалы, што ў Мінску і Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча. Але магчыма, гаспадар захоча пакінуць творы ў сябе або нават стварыць у хаце музей.

На сваёй старонцы ў фэйсбуку Павел напісаў: Паважаныя знаўцы. Прашу перапосту.
Гуляем у "Што? Дзе? Калі?" Невядомы партрэт аўтарства Пётры Сергіевіча, знойдзены сёньня ў доме Шутовічаў. Хто выяўлены на гэтым партрэце?

А вось і сам партрэт.

Фота facebook.com.

Фота facebook.com.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце