Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +5° Маладзечна
Вілейка +5° Вілейка
Смаргонь +5° Смаргонь
Ашмяны +5° Ашмяны
Валожын +5° Валожын
Мядзел +5° Мядзел
Астравец +5° Астравец
Здарэнні
Ашмяны
26.01.2017 11:34 ,AЎТАР(Ы): Сяргей ШАРШАНЕВІЧ, афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці

Паехаў карміць дзікіх жывёл. Ашмянскі раён: з кабіны пагрузчыка на хаду выпаў пасажыр, трапіў пад колы і загінуў

Фота sk.gov.by.

24 студзеня каля 18 гадзін на полі паблізу вёскі Анжадава Ашмянскага раёна з кабіны пагрузчыка "Амкадор" на хаду выпаў 44-гадовы пасажыр.

Машынай кіраваў 22-гадовы кіроўца, пасажыр быў яго калега, паведамляе Следчы камітэт. Патрапіўшы пад колы пагрузчыка, пасажыр памёр на месцы ад траўмаў.

Следчыя ўстанавілі, што загінулы быў паляўнічым. Для падкормлівання дзікіх жывёл ён папрасіў дапамагчы сваяка, які без ўзгаднення з кіраўніцтвам сельскагаспадарчага прадпрыемства выехаў у лес на пагрузчыку "Амкадор", гружаным сіласам.

З парушэннем правілаў бяспекі загінулы мужчына сядзеў у кабіне на самаробным зэдліку пры адчыненых дзвярах. У момант паскарэння хуткасці, калі праязджалі размыты ўчастак дарогі, не ўтрымаўся і выпаў з кабіны.

Па факце парушэння правілаў эксплуатацыі транспартнага сродку, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека, Ашмянскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў у дачыненні да вадзіцеля пагрузчыка крымінальную справу.

Для высвятлення ўсіх абставінаў таго, што здарылася, следчыя старанна агледзелі месца здарэння, правялі шэраг іншых працэсуальных дзеянняў. Прызначаныя судова-медыцынская і аўтатэхнічнай экспертызы. Высвятляецца фізічны стан кіроўцы і загінулага.

Ёсць падставы меркаваць, што яны абодва знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення.

У сувязі з гэтым канчатковая прававая ацэнка дзеянням падазраванага будзе зроблена пасля завяршэння расследавання.

У мэтах высвятлення прычын і ўмоў злачынства следчыя старанна вывучаюць на сельскагаспадарчым прадпрыемстве парадак допуску транспартных сродкаў на лінію, пытанні захавання дысцыпліны, расходавання кармоў і шэраг іншых пытанняў, па выніках чаго унясуць прадстаўленне ў зацікаўленыя ведамствы для ліквідацыі ўсіх недахопаў і іх недапушчэння ў будучыні.

Фота sk.gov.by.

Фота sk.gov.by.

Фота sk.gov.by.

Фота sk.gov.by.

Фота sk.gov.by.

Фота sk.gov.by.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце