Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +15° Маладзечна
Вілейка +15° Вілейка
Смаргонь +15° Смаргонь
Ашмяны +15° Ашмяны
Валожын +15° Валожын
Мядзел +15° Мядзел
Астравец +15° Астравец
26.01.2017 12:12 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Пазнаць на малюнку адрыну і расказаць пра шчырага сябра – сабаку: як вучні рэгіёна выступілі на абласных прадметных алімпіядах

Любоў да роднай мовы ў Любы ад бацькоў і настаўніцы. Фота vk.com

Любоў да роднай мовы ў Любы ад бацькоў і настаўніцы. Фота vk.com.

У адзін час, ад 9 да 13 снежня, на Міншчыне і Гродзеншчыне адбыўся трэці этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.

Як быў прадстаўлены наш рэгіён? Ці ёсць вынікі, якімі можна пахваліцца? І ці змогуць нашы дарослыя чытачы выканаць алімпіядныя заданні для школьнікаў?

Вілейшчыну прадстаўлялі 35 вучняў з 11 школ. Іх вынік – 14 дыпломаў. Найлепшымі віляйчане былі ў матэматыцы і беларускай мове і літаратуры. За іх атрымалі дыпломы першай ступені. Дыпломаў другой ступені – чатыры, трэцяй – сем. Побач з гарадскімі гімназіяй “Логас”, гімназіяй №2, школамі №3 і №5 вызначыліся дзве сельскія школы. Дыпломы другой ступені ў вучняў з Людвінова і Даўгінава.

Найбольш удзельнікаў было з Маладзечна – 91. Яны зарабілі 48 дыпломаў. Вынікова паўдзельнічалі каманды з гімназій №№10, 7, 6, 3, гімназіі-каледжа мастацтваў, школы №14. Асабліва “ўраджайнымі” аказаліся нямецкая мова, геаграфія, хімія, руская мова і літаратура, матэматыка, інфарматыка.

34 навучэнцы Смаргоні прывезлі 15 дыпломаў. Яшчэ пяць атрымалі граматы.

Каманду Ашмяншчыны прадставілі 15 вучняў. У родны горад яны прывезлі шэсць дыпломаў.

Вучні з Астраўца ўзялі сем дыпломаў і дзве граматы.

Любоў Агарова: аднаго ўрока беларускай мовы на тыдзень мне мала

Вучаніца вілейскай школы №3 Люба Агарова стала другой у Мінскай вобласці сярод вучняў 11 класаў па беларускай мове і літаратуры.

– Яшчэ з трэцяга класа беларуская мова давалася мне лягчэй за іншыя прадметы, – успамінае Люба. – Адразу была проста зацікаўленасць, потым  – жаданне дасканала авалодаць роднай мовай.

Дзяўчына лічыць, што немагчыма добра ведаць мову, калі размаўляеш на ёй 45 хвілін на тыдзень.

Любоў да беларускай мовы ў дзяўчыны ад сям’і і настаўніцы Таццяны Бруевай. З ёй немагчыма не любіць беларускую мову, упэўненая Люба.

Мае зорачкі. Так падпісала фотаздымак настаўніца на сваёй старонцы. Люба – першая злева. Фота vk.com.

Мае зорачкі. Так падпісала фотаздымак настаўніца на сваёй старонцы. Люба – першая злева. Фота vk.com.

Кожны з этапаў алімпіяды быў па-свойму складаны, прызнаецца Люба. А самым нечаканым ва ўсёй алімпіядзе стаў… вынік.

Таццяна Бруева: заняткі не перапыняем ні на канікулы, ні на выхадныя

Заняткі з алімпіяднікамі – гэта адзін з самых любімых накірункаў маёй працы, кажа настаўніца беларускай мовы і літаратуры вілейскай школы №3 Таццяна Бруева. Гэта яна рыхтавала Любу да алімпіяды.

 Досвед тут у настаўніцы вялікі. Першая перамога была ў 2004 годзе. З таго часу яе вучаніцы прывезлі 18 дыпломаў з вобласці і 7 з рэспублікі.

Найбольш складана, кажа Таццяна, “дабіцца” дыплома ў 11 класе. Гэта звязана з экзаменамі, паступленнем.

 Пачынаюць рыхтавацца яшчэ з пятага класа. Заняткі не перапыняем ні на канікулы, ні на выхадныя, расказвае настаўніца.

Таццяна Бруева з вучнямі.  Фота vk.com.

Таццяна Бруева з вучнямі. Фота vk.com.

Сёлета на алімпіядзе, па словах Таццяны, усё было, як і раней: водгук на паэтычны твор – 30 балаў, комплексная работа – 50 балаў, вуснае выказванне – 20 балаў.

– Мая Люба ”зарабіла” 87 балаў і заняла другое месца. Ад першага месца яе аддзяліў адзін бал.

 Любу вызваляць ад школьнага экзамену па беларускай мове з выстаўленнем адзнакі “дзесяць”, а наперадзе – рэспубліканскі тур алімпіяды.

Вуснае выказванне, па назіраннях настаўніцы, самы “хвалюючы” тур абласнога этапу. Нехта з лёгкай рукі будзе расказваць пра мову, Радзіму, маму, хлеб. А некаму пашчасціць выцягнуць тэму “Сабака – саамы шчыры сябар”.

У гэтым годзе было такое заданне: па малюнках трэба было пазнаць сельскагаспадарчую пабудову: адрыну, паветку, істопку, лазню, гумно.

У час падрыхтоўкі настаўніца з Любай працавалі не толькі з падручнікамі і зборнікамі алімпіядных заданняў, але і з беларускамоўнымі часопісамі, слоўнікамі. Алімпіяда не толькі па мове, але і па літаратуры.Трэба ведаць усе псеўданімы, жанры, вершаваныя памеры, умець устаўляць прапушчаныя словы ў вершы, па радках і манеры пазнаваць імя пісьменніка.

Таццяна Бруева з удзельнікамі конкурса па беларускай мове. Люба – другая злева. Фота vk.com.

Таццяна Бруева з удзельнікамі конкурса па беларускай мове. Люба – другая злева. Фота vk.com.

А цяпер паспрабуйце самі

Заданне для шостага класа:

Устаўце ў прыказкі назвы народных святаў.

Прыйшоў .......... – апаў лісток; прыйшоў ......... – апалі два.

Прыйшлі .......... – зачыняй у хлеў каровы.

Заданне для дзявятага класа

Знайдзіце лішні элемент у пераліку і растлумачце свой выбар:

Экспазіцыя, развязка, лірызм, завязка, эпізод, кульмінацыя.

Заданне для дзясятага класа

Што б ты прапанаваў(ла) апрануць беларускай жанчыне. Падкрэслі.

Андарак, бекеша, бравэрка, бурнос, вэлюм, магерка, намітка, паддзёўка, паланцін, чуйка.

Выніковасць удзелу ў алімпіядзе вучняў рэгіёна

 Раён

Колькасць удзельнікаў

Колькасць дыпломаў

Астравец

18

7

Ашмяны

15

6

Вілейка

35

14

Маладзечна

91

48

Смаргонь

34

20

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце