Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна Маладзечна
Вілейка +1° Вілейка
Смаргонь +1° Смаргонь
Ашмяны +1° Ашмяны
Валожын Валожын
Мядзел +1° Мядзел
Астравец +1° Астравец
Грамадства
Смаргонь
30.01.2017 16:34 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Калі хворае дзіця цягнецца за цацкай ці планшэтам, гэта добры знак: усплёску грыпу ў Смаргоні няма

Фота Paranormal-news.ru.

– Кожны раз на пяцімінутках мы абмяркоўваем сітуацыю з грыпам у Смаргонскім раёне, – распавёў "Рэгіянальнай газеце" намеснік галоўнага доктара Смаргонскай раённай бальніцы Сяргей Харужык. Па словах доктара, усплёску хваробы тут пакуль няма.

Яго словы пацвердзіла і загадчыца раённай паліклінікі Смаргоні Ганна Пяшкур.Сярод дарослых, кажа яна, грыпу няма дакладна. Сустракаюцца эпізадычныя вострыя распіраторныя захворванні, звычайныя для зімы.

– Спрагназаваць, які будзе селёта грып мы пакуль не можам, – расказала загадчыца. – Звычайна да нас прыходзяць афіцыйныя звесткі з краін, дзе ўжо пачалося захворванне, з Расіі, Украіны. Пакуль нават такой інфармацыі няма.

Як жа засцерагчыся ад хваробы?

1. Варта зрабіць прышчэпку

Але калі Вы яе не зрабілі, то ўжо і не зробіце. Проста, улічыце на будучае, раіць Ганна Пяшкур. Прышчэпку трэба было зрабіць да 1 снежня. Вакцына дзейнічае на працягу шасці месяцаў. Сёлета прышчапіліся 45% смаргонцаў. Асаблівую ўвагу звярталі на сталых людзей, дзяцей, хранічна хворых.

2. Менш кантактаваць з наваколлем

Па магчымасці мінімізаваць кантакты. Асабліва ва ўстановах, дзе могуць быць людзі, хворыя на грып.

3. Правільна паводзіць сябе, калі дома хворы

Па магчымасці выдзеліць чалавеку, хвораму на грып, аобны пакой, асобны посуд, прадметы асабістай гігіены.

4. Піць вітамінныя комплексы і імунастымулятары

Гэта ўжо тады, калі пачалася эпідэмія.

Як лячыцца?

1. Піць супрацьвірусныя прэпараты

2. Ні ў якім разе не пераносіць хваробу "на нагах"

3. Не лячыцца самастойна і з дапамогай інтэрнэта. Выклікаць доктара.

Асаблівую ўвагу доктар раіць звярнуць на дзяцей. Калі хворае дзіця цягнецца за цацкай або планшэтам, кажа Ганна Пяшкур, гэта добры знак. Значыць ніякіх ускладненняў няма.

Калі ж хворае дзіця вялае, нават са збітай тэмпературай, трэба званіць ва ўсе званы.

Падымайцеся да хворага дзіцяці ноччу. Часта бацькі, стомленыя за дзень, не робяць гэтага. А трэба абавязкова і тэмпературу праверыць, і за дыханнем паназіраць.

 

 

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце