Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +2° Маладзечна
Вілейка +2° Вілейка
Смаргонь +2° Смаргонь
Ашмяны +2° Ашмяны
Валожын +2° Валожын
Мядзел +2° Мядзел
Астравец +2° Астравец
Грамадства
Смаргонь
1.02.2017 14:55 ,AЎТАР(Ы): Паводле grodnonews.by

Смаргонскія вучні атрымліваюць "дзясяткі" ў электронныя дзённікі

Фота Аляксандра Манцэвіча.

У рамках рэспубліканскага праекта "Электронная школа" вучні і настаўнікі Смаргоншчыны карыстаюцца электроннымі дзённікамі і журналамі. 

Ад 1 студзеня 2017 года вучні, бацькі і педагогі сярэдніх школ № 5 і 6 і вучэбна-педагагічных комплексаў у Жодзішках, Вішневе і Сыраватцы  падлючыліся да сістэмы электронных дзённікаў і журналаў.

У электронны жырнал могуць заходзіць і настаўнікі, і дзеці, і бацькі. Для кожнага – свой інтэрфейс. Настаўнік упісвае тэму ўрока і хатняе заданне адзін раз на сваім баку, і заданне адразу ж з'яўляецца ў "электронных дзённіках»" усяго класа. Можна проста фіксаваць практыкаванні, а можна прымацаваць відэафайл, каб дзеці паглядзелі дома, а потым абмеркаваць яго на ўроку.

Можна паглядзець старонку аднаго вучня з усімі адзнакамі, а можна яго "дзённік": расклад на тыдзень, хатнія заданні і адзнакі. Ёсць і рэжым "журнала": усе адзнакі класа па днях, ёсць зводны "рэйтынг" – табліца ўсіх вучняў па паспяховасці.

У гімназіі ўжо больш за пяць гадоў выкарыстоўваюць сістэму электронных дзённікаў і журналаў. Гэтую ўстанову падключылася да сістэмы адной з першых.

Вучні 5 "А" класа з энтузіязмам ставяцца да электронных новаўвядзенняў, таму што акрамя ўсяго іншага можна ўбачыць і свой сярэдні бал паспяховасці па ўсіх прадметах. Большасць хлопчыкаў і дзяўчынак рады, што можна паглядзець у выпадку чаго хатняе заданне, а таксама пасля кантрольных і самастойных работ ужо ўвечары убачыць сваю ацэнку.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце