Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна Маладзечна
Вілейка Вілейка
Смаргонь Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец Астравец
1.02.2017 09:47 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Удава вілейскага міліцыянера Дзяніса Шульгача ўручыла кубкі пераможцам футбольнага турніру

Фота gorodns.ru.

У нядзелю ў Мядзеле правялі турнір па міні-футболу памяці вілейскага міліцыянера Дзяніса Шульгача, які трагічна загінуў у аварыі у 2015 годзе. Гэта ўжо другі такі турнір.

У мядзельскім фізкультурна-аздараўленчым комплексе гулялі чатыры вілейскія каманды. У кожнай з іх пэўны час выступаў Дзяніс Шульгач.

Першае месца заняла каманда "Юніёр", другое – "Зеніт", трэцяе – каманда ветэранаў "Мехатроніка".

Адзначылі таксама лепшага нападаючага Паўла Петрашэвіча з "Юніёра", лепшага абаронцу Яўгена Вярбіцкага з "Мехатронікі" і лепшага варатара Івана Ігнатовіча з "Зеніта".

Такія медалі атрымалі летась пераможцы турніру. Фота з архіва РГ.

Такія медалі атрымалі летась пераможцы турніру. Фота з архіва РГ.

Сёлета ўпершыню пераможцы атрымалі спецыяльныя кубкі. Фінансавала мерапрыемства ў памяць свайго калегі Вілейскае РАУС.

Жонка Дзяніса Надзея Шульгач сама ўручала падарункі футбалістам.

Па словах намесніка начальніка Вілейскага РАУС Кацярыны Млечкі, мяркуюць зрабіць такі турнір штогадовым.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце