Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +3° Маладзечна
Вілейка +3° Вілейка
Смаргонь +3° Смаргонь
Ашмяны +4° Ашмяны
Валожын +4° Валожын
Мядзел +3° Мядзел
Астравец +3° Астравец
Беларусь
2
30.01.2017 18:52 ,AЎТАР(Ы): "Наша ніва"

У мінскай школе дырэктарка не выпусціла другакласніка ў туалет – той абсікаўся. Дырэктарка: "Ніякіх праблем у нас няма"

Ілюстрацыйны здымак

Ілюстрацыйны здымак. Фота novayagazeta-ug.ru.

Як стала вядома "Нашай Ніве", апошні вучэбны панядзелак студзеня ў мінскай школе №29 адзначыўся скандалам.

Дырэктарка школы Анжэла Наскова не выпусціла 8-гадовага хлопчыка ў туалет падчас урока. Той дацярпеў да перапынку, але дабегчы да туалета не паспеў і абсікаўся.

"Мне сын пазваніў са школы, – расказала маці хлопчыка Вольга. – Спытаў, што яму рабіць і як дасядзець да 18 гадзін. Ён на прадлёнцы – яму яшчэ на вуліцу трэба было ісці, а там -5 градусаў".

Па словах маці, яна адразу звязалася з класным кіраўніком, але тая параіла разбірацца ў сітуацыі самастойна: маўляў, сама яна сварыцца са сваім дырэктарам не збіраецца. 

"Я сарвалася з працы, прыехала і жахнулася – штаны былі такія мокрыя, што з іх капала. Усё гэта бачылі аднакласнікі. Пайшлі мы да дырэктаркі, а яна мне заяўляе – у вас няма медыцынскіх паказанняў, каб вы хадзілі на ўроку ў туалет!" – сказала маці хлопчыка. 

"Пачала задаваць мне пытаніі – а чаму гэта ён з іншым хлопцам папрасіўся? Я адказваю – у вас у туалеце святла няма, дзеці малыя, адныя баяцца ісці. Няўжо вы, педагог, не разумееце? Яна зрабіла заўвагу, што святло ёсць. Ну дык там уключальнік на ўзроўні дарослага чалавека, як 8-гадоваму да яго дацягнуцца?"

Па словах Вольгі, дырэктарка выбачылася са словамі, што калі б яна ведала, што ў хлопчыка такая скандальная маці, то завяла б дзіця сама. 

"Але тут гаворка не пра майго сына канкрэтна. Гэта магло здарыцца з любым дзіцём. Не хацелася б, каб іншыя траплялі ў такую сітуацыю, каб з дзецьмі так абыходзіліся. Не думаю, што вінаватыя адчуваюць сябе вінаватымі", – рэзюмавала жанчына. 

А што кажуць у школе? 

"Усе канфліктныя пытанні ўжо вырашаныя, ніякіх праблем у нас няма. Ніякіх праблем", – адказала "Нашай Ніве" дырэктарка.

"Наша Ніва".

Абмеркаваць
Каментар (2) / Дадаць каментар
31.01.2017 16:00
Елена / Гэта абсурд! Гнаць такіх дырэктарак трэба з навучальнай дзіцячай установы!!!
3.02.2017 12:40
Ольга / Директора бы не пустить так в сортир до конца дня и сослаться на то что мед. показания отсутствуют.Запереть в кабинете.
Дадаць каментар
Новае на сайце