Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +2° Маладзечна
Вілейка +1° Вілейка
Смаргонь +2° Смаргонь
Ашмяны +3° Ашмяны
Валожын +3° Валожын
Мядзел +1° Мядзел
Астравец +2° Астравец
Эканоміка
3 Астравец
2.02.2017 12:16 ,AЎТАР(Ы): Мікалай ШЛЫК, "Гродзенская праўда"

Заканчваюць будоўлю ў другім новым мікрараёне Астраўца

Фота Міхаіла Ісачанкі.

Навасёламі сталі каля 180 сем'яў работнікаў будучай Беларускай АЭС.

Не так даўно здадзены 86-кватэрны дом на вуліцы Караткевіча з прыбудовай, які ўпрыгожыў сваёй архітэктурай другі жылы раён.

Як паведаміў начальнік будаўнічага ўпраўлення "Прамбудатам" Уладзімір Аўчаранка, цяпер ідуць працы яшчэ на адной шматпавярхоўцы. Жылыя дамы пачнуць узводзіць ужо ў трэцім мікрараёне, да якога зараз пракладваюць інжынерныя сеткі.

Упраўленне ААТ "Гроднапрамбуд" узводзіць дзіцячы сад, бальніцу. У Астраўцы будуецца фізкультурна-аздараўленчы комплекс з басейнам, спартыўнай залай, іншымі неабходнымі для заняткаў спортам памяшканнямі.

Увесці яго ў строй плануецца да канца года. Шматфункцыянальны спартыўны цэнтр з'явіцца на месцы існуючага гарадскога стадыёна. Зараз вядуцца праектныя працы.

Цэнтр будзе ўключаць і некалькі гульнявых і трэніровачных залаў, басейн.

Мікалай ШЛЫК, "Гродзенская праўда".

Абмеркаваць
Каментар (3) / Дадаць каментар
2.02.2017 21:25
Ольга / Дом красивый, для приезжих...а для жителей Островца??? Дома для работников атомки растут как грибы, а кооперативы не строят...
16.02.2017 12:07
Валерий / 96-квартирный. И еще: что значит "КАМЕНТАР"? ))) Каверкаете эту мову как можете...
16.02.2017 19:34
Сціплы / Шаноўны "Валерий", "КАМЕНТАР"- гэта ў перакладзе на расейскі- "КОММЕНТАРИЙ"! У кожнай кніжнай краме,можна зусім танна, набыць руска-беларускі слоўнік. Зычу поспехаў у самастойным пазнанні белмовы.У жыцці спатрэбіцца.
Дадаць каментар
Новае на сайце