Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +18° Маладзечна
Вілейка +18° Вілейка
Смаргонь +19° Смаргонь
Ашмяны +19° Ашмяны
Валожын +19° Валожын
Мядзел +18° Мядзел
Астравец +19° Астравец
Здарэнні
Астравец
8.02.2017 10:15 ,AЎТАР(Ы): Паводле uvd.grodno.by

Крадзеж у Астраўцы: вечарам паставіў машыну ў двары – раніцай не знайшоў двух колаў

Фота Teleport2001.Ru.

Мужчына з Брэсцкай вобласці прыехаў на працу ў Астравец. Пасяліўся ў шматпавярхоўцы па вуліцы Усходняй. Машыну паставіў у двары, але раніцай з'ехаць не змог.

А справа ў тым, што на колах стаяла добрая зімовая гума. Яна і спадабалася зламыснікам.

Познім вечарам двое маладых людзей 1998 і 1999 гадоў нараджэння пайшлі "на справу". Знялі два колы, а машыну пакінулі на цаглінах.

Доўга паездзіць у зламыснікаў на чужых шынах не атрымалася. У дачыненні да іх ужо ўзбудзілі крымінальную справу па артыкуле "Крадзеж".

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце