Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +11° Маладзечна
Вілейка +11° Вілейка
Смаргонь +11° Смаргонь
Ашмяны +11° Ашмяны
Валожын +11° Валожын
Мядзел +11° Мядзел
Астравец +11° Астравец
Здарэнні
Смаргонь
9.02.2017 10:11 ,AЎТАР(Ы): Афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч

Жыхары Смаргоншчыны цела суседа закапалі ў двары, а аднавяскоўцам сказалі, што той змяніў прапіску

Фота з сайта komiinform.ru.

Упраўленнем Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці завершанае расследаванне крымінальнай справы па забойстве жыхара вёскі Нястанішкі Смаргонскага раёна.

Забойства адбылося  познім вечарам  21 красавіка 2016 года ў адным з дамоў вёскі Нястанішкі. Кампанія з трох чалавек распівала спіртныя напоі. Раптам 58-гадовая  гаспадыня кватэры, яе 30-гадовы  сын і іх госць,  53- гадовы аднавясковец пасварыліся.

У ходзе сваркі сын і маці збілі госця, а затым задушылі яго. Каб схаваць злачынства, цела забітага закапалі на сваім прысядзібным участку, пасля чаго распаўсюдзілі па вёсцы інфармацыю, што сусед выехаў з вёскі да іншага месца жыхарства.

Аднак 16 верасня 30-гадовы мужчына, які абвінавачваецца ў забойстве, сам паведаміў у праваахоўныя органы аб зробленым, напісаўшы яўку з павіннай.

Супрацоўнікі следчага камітэта на паказаным месце на прысядзібным участку, сапраўды, знайшлі астанкі забітага, а таксама шэраг прадметаў, якія пацвярджаюць абставіны яго гвалтоўнай смерці.

Маці і сыну прад'яўлена абвінавачанне ў забойстве. Яны заключаныя пад варту. Раней абвінавачаны неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, сталага месца працы не меў. Яго маці раней не судзімая.

Падчас расследавання гэтай крымінальнай справы, следчыя высветлілі, што ў біяграфіі абвінавачанага быў яшчэ адзін эпізод злачыннай дзейнасці. Летам 2016 года падмануўшы свайго 63-гадовага аднавяскоўца, абвінавачаны скраў яго ровар.

Гэты транспартны сродак зламыснік пасля прадаў  у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці.

З улікам гэтага мужчыне прад’яўленае абвінавачанне і ў махлярстве.

Па выніках псіхолага-псіхіятрычных экспертыз абедзеве  абвінавачаныя  асобы з'яўляюцца ў стане свядомасці і таму здольныя несці адказнасць за зробленае на агульных падставах, аднак маюць патрэбу ў прымусовым лячэнні ад алкагалізму.

Крымінальная справа перададзена пракурорам для разгляду ў суд.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце