Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +13° Маладзечна
Вілейка +13° Вілейка
Смаргонь +13° Смаргонь
Ашмяны +13° Ашмяны
Валожын +13° Валожын
Мядзел +13° Мядзел
Астравец +13° Астравец
Грамадства
1 Вілейка
7.02.2017 12:58 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Віляйчане змогуць ацаніць паслугі ЖКГ і за гэта атрымаць кнігу ў падарунак

Фота govdnr.ru.

У Вілейцы жыхарам горада прапануюць паўдзельнічаць у анкетаванні, каб ацаніць якасць паслуг ЖКГ. За неабыякаваць і цікавасць арганізатары анкетавання абяцаюць кожнаму ў падарунак кнігу "У планеты высокая тэмпература: хто вінаваты і што рабіць" ад таварыства "Экапартнёрства". 

Ад 1 па 28 лютага ў Вілейскім раёне будуць вывучаць грамадскую думку пра якасць працы камунальных службаў.

Для ўдзелу трэба запоўніць анкету, якую можна спампаваць у суполцы "У кантакце" "Інфармацыйны цэнтр аб працы камунальных службаў" або ўзяць папяровы варыянт у аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі вілейскага райвыканкама (кабінет 7), у Палацы культуры Вілейкі (кабінет 123) або ў вілейскім ЖКГ у спецыяліста па заявах.

Анкетаванне праводзіцца ў рамках праекта ЕС "Патрэба ў эфектыўным кіраванні жыллёва-камунальнай гаспадаркай". Вынікі анкетавання выкарыстаюць для распрацоўкі рэкамендацый Вілейскай ЖКГ.

Па словах спецыяліста інфацэнтра аб працы камунальных службаў Вольгі Шляпо, такая форма работы пакажа моцныя і слабыя бакі ва ўзаемадзеянні гараджан і прадпрыемстваў ЖКГ.

Па пытаннях удзелу ў анкетаванні можна звяртацца да Вольгі Шляпо па тэлефоне 8 (01771) 5-50-39, 8 (044) 7525883 і па электроннай пошце [email protected].

Таксама пытанні можна задаць куратару праекта, спецыялісту па заявах вілейскага ЖКГ Людміле Саколкінай па тэлефонах 8 (01771) 2-18-66, 8 (029) 5743931.
Анкету, запоўненую ў электронным выглядзе, можна выслаць па электроннай пошце [email protected] або ў асабістыя паведамленні "У кантакце" Вользе Шляпо. Пасля вам раскажуць, дзе можна забраць кнігу ў падарунак.

Абмеркаваць
Каментар (1) / Дадаць каментар
7.02.2017 14:11
фанатка / А книжка то Горвата з палесся? Тады пайду куды скажаце, начат хоць у вялейку. А то у гэцим маладзечненидзе радзива прудок не прадаюць
Дадаць каментар
Новае на сайце