Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +19° Маладзечна
Вілейка +19° Вілейка
Смаргонь +18° Смаргонь
Ашмяны +18° Ашмяны
Валожын +18° Валожын
Мядзел +19° Мядзел
Астравец +18° Астравец
Грамадства
4
8.02.2017 20:26 ,AЎТАР(Ы): Наталля ТУР, Зоя ХРУЦКАЯ

Маладзечанцы маразоў баяцца меней, чым сесці ў чужую машыну. Як сёння рэагавалі людзі на прапанову бясплатна іх падвезці (Фотарэпартаж)

Фота Зоі Хруцкай.

– А што гэта вы такая добразычлівая? Гэта яшчэ навошта, едзьце, – давялося нам з калегай пачуць ад тых, што стаяў на прыпынку ў чаканні грамадскага транспарту.

Градуснік поўз уніз, а працоўны дзень заканчваўся. Таму мы вырашылі падвезці людзей, якія тупалі на месцы, спрабуючы адагрэцца падчас чакання.

Аднак далёка не ўсе гараджане з ахвотай садзіліся ў машыну да двух дзяўчат.

Наталля Тур у нашым эксперыменце была феяй-кіроўцай.

Наталля Тур у нашым эксперыменце была феяй-кіроўцай.

Так, адмаўляліся і хлопцы, і дзяўчаты. Нам адказвалі: “Навошта, праз 4 хвіліны будзе ісці 10-ка”, “Адкуль такая добразычлівасць?”, “Нашто вам гэта?”, “Не, а мы нікуды не едзем”.

На прыпынку ля музкаледжа стаяла сям’я: мама, тата, які трымаў на руках маленькую дзяўчынку. Мы настойліва прапанавалі ім не мерзнуць і сесці ў машыну.

Жанчына рашуча адказала: “Не”. Тады мы яшчэ не называлі чароўнае слова “бясплатна”, але і яно ніяк не падзейнічала.

Праз хвілін дзесяц мы зноў праязджалі той жа прыпынак, і сям'я па-ранейшаму чакала на марозе аўтобус.

Пасажырка Ліда моцна не любіць мароз.

Пасажырка Ліда моцна не любіць мароз.

А вось на прыпынку ля Лядовага палаца дзяўчына Ліда з задавальненнем села ў машыну:

– Ой, дзякуй вам вялікі. Вы бачылі, як на мяне на прыпынку людзі паглядзелі? 100 % нехта сфоткаў і зараз запосціць у сацыяльныя сеткі з подпісам: “Дзяўчына села ў невядомую машыну, пасля таго, як ёй настойліва прапанавалі падвезці. Дзяўчынка, калі ты жывая, адзавіся”.

Ліда прызналася, што на хвілінку задумалася, нашто яна села ў машыну, але вельмі ж холадна было стаяць.

– Раніцай я наогул аўтобуса 15 хвілін чакала. Ён, напэўна, раней пайшоў.

Ліда працуе на “Каларыце”, сама з Чысці, у Маладзечне здымае кватэру з хлопцам.

– А на здымнай кватэры так холадна! Хаваюся пад дзве коўдры і хоць ты яшчэ дываном накрывайся.

А раніцай прачынаюся з жахам ад таго, што зараз трэба высунуць руку і выключыць будзільнік.

Людміла Міхайлаўна атрымлівае асалоду ад пенсійнага жыцця.

Людміла Міхайлаўна атрымлівае асалоду ад пенсійнага жыцця.

Наступная наша пасажырка – Людміла Міхайлаўна, якая адпрацавала сакратаром маладзечанскага суда 24 гады, а цяпер ужо два месяцы як на пенсіі.

– Вы мяне ведаеце? – адразу спыталася яна. – Я шмат каго пазнаю візуальна, таму і села ў машыну, думала, знаёмыя нейкія.

Людміла Міхайлаўна адзначыла, што аўтобуса на прыпынку чакала не доўга. Замерзнуць не паспела.

Праўда, ёй і пад’ехаць трэба было два прыпынкі, так што мы асабліва і не паспелі спытацца, як жанчына ставіцца да зімы, да маразоў.

Ігнаціку прыйшлося даспадобы даехаць дамоў машынай.

Ігнаціку прыйшлося даспадобы даехаць дамоў машынай.

Затое Аксана, якая забірала 5-гадовага сына з дзіцячага садка, паспела расказаць, што Ігнацік ходзіць у 16-ы садок, бо там ёсць група, якая працуе круглыя суткі.

– Я выхоўваю сына адна, працую і ў начныя змены на камбінаце хлебапрадуктаў, сына няма з кім пакідаць, таму аддаю ў садок, дзе можна начаваць.

За некалькі чырвоных светлафораў, што сустрэліся на нашым шляху, Аксана паскардзілася, што працуе па размеркаванні, і што інтэрнат ад работы ёй не даюць.

– Зарабляю тры мільёны (недэнамінаваныя – рэд.) і амаль усё аддаю за кватэру.

Аксана прыехала ў Маладзечна з Астраўца. Вярнуцца да бацькоў не можа: там няма арганізацый, дзе магла б адпрацаваць па размеркаванні. Ды і горад жанчыне спадабаўся, вось толькі востра стаіць кватэрнае пытанне.

Кацюшы падабаюцца зімовыя гульні, а ў садку цёпла. Таму маразоў дзяўчынка не баіцца.

Кацюшы падабаюцца зімовыя гульні, а ў садку цёпла. Таму маразоў дзяўчынка не баіцца.

З радасцю сеў у машыну і наш наступны пасажыр – псіхіятр Мікалай з дачкой Кацяй.

Яны з Кацяй ездзілі ў магазін. Па дарозе гаварылі пра работу Мікалая.

– Я працую ў асноўным з прызыўнікамі, – расказвае мужчына, – з хлопцамі 16 гадоў.

І ведаеце, мяне здзіўляе, што з пяці апытаных двое не ведаюць, з якога боку ўзыходзіць сонца і з якімі краінамі суседнічае Беларусь.

А Каця расказала, што зіму яна любіць, бо можна катацца на санках. А яшчэ сказала, што ў садку ў іх цёпла.

І чаму кіёскі на прыпынках не прадаюць гарачыя напоі?

І чаму кіёскі на прыпынках не прадаюць гарачыя напоі?

Спрабавалі мы падвезці і хлопцаў. Не пагадзіўся ніводны.

Спытаўся ў нас адзін хлопец:

– Гэта яшчэ нашто? Не, не трэба мяне падвозіць. Вы сабе далей едзьце.

А яшчэ мы заўважылі, што перад намі часта праходзілі аўтобусы, якія забіралі патэнцыйных пасажыраў.

Таму, пераканаўшыся, што феямі быць лёгка, накіраваліся ў бок рэдакцыі.

А што скажаце вы? Ці селі б у машыну да двух незнаёмых дзяўчат у такі мароз, як сёння? 

У Наташы Тур сёння Дзень народзінаў, і яна яго адзначыла, арганізаваўшы падвоз людзей, што чакаюць аўтобуса ў мароз.

У Наташы Тур сёння Дзень народзінаў, і яна яго адзначыла, арганізаваўшы падвоз людзей, што чакаюць аўтобуса ў мароз.

Абмеркаваць
Каментар (4) / Дадаць каментар
8.02.2017 21:09
Света / З Днём нараджэння, Наталля Тур!
8.02.2017 22:24
Ганна / якія ж вы ма лайцы!
8.02.2017 22:57
МАКС / З Днем нараджэння, чароўная фея! Шкада, што я не стаяў на астаноўцы!
9.02.2017 15:12
Лера / Нашаша, як заўжды, як сонечны промнік!
Дадаць каментар
Новае на сайце