Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +18° Маладзечна
Вілейка +18° Вілейка
Смаргонь +19° Смаргонь
Ашмяны +19° Ашмяны
Валожын +19° Валожын
Мядзел +18° Мядзел
Астравец +19° Астравец
Эканоміка
15.02.2017 15:37 ,AЎТАР(Ы): Паводле БелТА

Міністр адукацыі расказаў, як заробак настаўніка можа дарасці да 500 долараў

. Фота Аксаны Ярашонак.

Для давядзення ўзроўню сярэдняга заробку ў 2017 годзе да 500 долараў мясцовым уладам і кіраўнікам навучальных устаноў важна задзейнічаць розныя механізмы, у тым ліку нарошчваць экспарт паслуг, цытуе БЕЛТА міністра адукацыі Ігара Карпенку.

– Вырашальнае слова за кіраўнікамі устаноў. Аптымізацыя, рацыянальнае выкарыстанне бюджэтных сродкаў і матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў, актывізацыя пазабюджэтнай дзейнасці, нарошчванне экспарту паслуг, ініцыятыва на месцах будуць спрыяць рэалізацыі гэтай задачы. Неабходная прававая база маецца, – сказаў Ігар Карпенка.

У мінулым годзе сярэднямесячная зарплата настаўнікаў была 622 рубля, прафесарска-выкладчыцкага складу – 869 рублёў.

Па словах міністра, важнай задачай з'яўляецца павышэнне прэстыжу педагагічнай прафесіі, стварэнне іміджу сучаснага педагога.

– Мы часта сустракаем у СМІ спробы супрацьпастаўлення бацькоў і школы, педагогаў і вучняў, у той час як усе яны ўзаемазлучаныя адукатары, якія працуюць на адну мэту. Задача фарміравання іміджу педагога - задача грамадская, а не толькі Міністэрства адукацыі.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце