Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +12° Маладзечна
Вілейка +12° Вілейка
Смаргонь +12° Смаргонь
Ашмяны +12° Ашмяны
Валожын +12° Валожын
Мядзел +12° Мядзел
Астравец +12° Астравец
Здарэнні
10.02.2017 09:46 ,AЎТАР(Ы): Паводле УУС Мінгарвыканкама

Каб заплаціць штрафы, мужчына гнаў самагонку – і за гэта атрымаў новы штраф

Фота ngs24.ru.

Сталічным праваахоўнікам паведамілі пра самагонную вытворчасць у вёсцы Маліноўшчына на Маладзечаншчыне.

Пазней гаспадар-самагоншчк прызнаўся: так ён здабываў грошы на пагашэнне адміністрацыйных спагнанняў. Цяпер яго чакае новы штраф у памеры да 30 базавых велічынь, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Характэрна, што ў гэтай жа вёсцы ёсць спіртагарэлачны завод. Але мужчына вырашыў абсталяваць уласную вытворчасць алкаголю ў прысядзібнай прыбудове. Там знайшлі больш за 2,5 тысячы літраў самагоннай брагі (каля 300 літраў самагонкі).

Уладальнікам "базы" 25-аказаўся гадовы беспрацоўны мясцовы жыхар. Яго ўжо не раз прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за аналагічныя правапарушэнні. Пры гэтым сам не ўжывае спіртное.

– Мужчына займаўся вырабам самагонкі выключна для продажу і наступнага пагашэння ранейшых штрафаў, – паведаміла афіцыйны прадстаўнік Ленінскага РУУС Мінска Таццяна Кавалёва.

На месцы здарэння. Фота guvd.gov.by.

На месцы здарэння. Фота guvd.gov.by.



Зараз у дачыненні да мужчыны распачалі адміністрацыйны працэс. Яму пагражае штраф у памеры да 30 базавых велічыняў (690 рублёў).

Дзейнасцю парушальніка таксама зацікавілася інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Праводзіцца праверка.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце