Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -3° Маладзечна
Вілейка -3° Вілейка
Смаргонь -3° Смаргонь
Ашмяны -2° Ашмяны
Валожын -2° Валожын
Мядзел -4° Мядзел
Астравец -3° Астравец
13.02.2017 09:49 ,AЎТАР(Ы): Паводле сайта МНС

Адна трапіла ў бальніцу з апёкамі, другі ўчадзеў, трэці згарэў: некалькі пажараў здарылася на Гродзеншчыне

Фота 3dvsem.com.

За выхадныя здарыліся пажары ў Астравецкім, Ашмянскім і Смаргонскім раёнах.

Увечары 10 лютага загарэлася хата ў Баброўніках на Астравеччыне. Агонь пашкодзіў дах, сцены, перакрыцці. 63-гадовы гаспадар трапіў у бальніцу з атручваннем чадам. Мяркуюць, што здарэнне адбылося з-за няправільнага выкарыстання печкі.

Ноччу 11 лютага здарыўся пажар у вёсцы Борці на Ашмяншчыне. Тут таксама гарэла хата, якая належала 44-гадоваму мужчыну. Пажар знішчыў дах, пашкодзіў сцены і маёмасць. Там жа выратавальнікі знайшлі абгарэлае цела чалавека. Аднак асобу пакуль не ўстанавілі, як і прычыны пажару.

У гэтую ж ноч у Зарудзічах на Смаргоншчыне ў гаспадарчай пабудове ўзарвалася газавая прылада. 52-гадовая жанчына парушыла правілы бяспекі і ў выніку трапіла ў бальніцу. Яна атрымала апёкі 1-3 ступені.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце