13.02.2017 ,AЎТАР(Ы): Паводле сайта МНС

Адна трапіла ў бальніцу з апёкамі, другі ўчадзеў, трэці згарэў: некалькі пажараў здарылася на Гродзеншчыне

Увечары 10 лютага загарэлася хата ў Баброўніках на Астравеччыне. Агонь пашкодзіў дах, сцены, перакрыцці. 63-гадовы гаспадар трапіў у бальніцу з атручваннем чадам. Мяркуюць, што здарэнне адбылося з-за няправільнага выкарыстання печкі.

Ноччу 11 лютага здарыўся пажар у вёсцы Борці на Ашмяншчыне. Тут таксама гарэла хата, якая належала 44-гадоваму мужчыну. Пажар знішчыў дах, пашкодзіў сцены і маёмасць. Там жа выратавальнікі знайшлі абгарэлае цела чалавека. Аднак асобу пакуль не ўстанавілі, як і прычыны пажару.

У гэтую ж ноч у Зарудзічах на Смаргоншчыне ў гаспадарчай пабудове ўзарвалася газавая прылада. 52-гадовая жанчына парушыла правілы бяспекі і ў выніку трапіла ў бальніцу. Яна атрымала апёкі 1-3 ступені.