Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +11° Маладзечна
Вілейка +11° Вілейка
Смаргонь +11° Смаргонь
Ашмяны +11° Ашмяны
Валожын +11° Валожын
Мядзел +11° Мядзел
Астравец +11° Астравец
Здарэнні
1 Вілейка
13.02.2017 12:12 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Здымаю псоту з дапамогай яйка і ручніка: махляр падмануў ільянскую медсястру

Фота islam.ru.

У вілейскую міліцыю звярнулася жанчына, у якой махляр падманам забраў 50 рублёў.

Жанчына жыве на Вілейшчыне, прыязджае на працу ў ільянскую бальніцу.

У адзін з дзён, калі медсястра была на працы, у бальніцу зайшоў мужчына. Ён сказаў, што дрэнна сябе адчувае, спытаў у медсястры, дзе знайсці доктара.

Пачалася размова. Незнаёмец задаваў пытанні, уваходзячы ў давер да жанчыны.

Нарэшце ён паведаміў медсястры пра тое, што на яе блізкіх навялі псоту. І ў бліжэйшыя дні з кімсьці з членаў яе сям'і павінна здарыцца нешта кепскае. Жанчына, вядома, захвалявалася.

Аднак незнаёмец супакоіў яе. Сказаў, што ён можа зняць псоту. Для гэтага патрэбныя два яйкі і ручнік. А яшчэ спецыяльная кніга, якая каштуе 50 рублёў.

Яйкі і ручнік знайшліся хутка. А грошы жанчына пазычыла ў сваіх калег. Незнаёмец усё гэта забраў і сышоў, быццам бы здымаць псоту.

Праз некаторы час жанчына расказала пра здарэнне калегам. Тыя растлумачылі, што незнаёмец падмануў яе.

Тады жанчына і звярнулася ў міліцыю. У вілейскім Следчым камітэце ўзбудзілі крымінальную справу па артыкуле "Махлярства". Незнаёмца пакуль не знайшлі.

 Пра гэта расказаў начальнік аддзела крымінальнага вышуку вілейскага РАУС Дзмітры Антановіч.

Абмеркаваць
Каментар (1) / Дадаць каментар
13.02.2017 13:31
Хведзя / А яшчэ й медсястра!
Дадаць каментар
Новае на сайце