Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +20° Маладзечна
Вілейка +20° Вілейка
Смаргонь +20° Смаргонь
Ашмяны +20° Ашмяны
Валожын +20° Валожын
Мядзел +20° Мядзел
Астравец +20° Астравец
Здарэнні
13.02.2017 12:13 ,AЎТАР(Ы): Паводле ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама

Да свайго 29-годдзя не дажыў жыхар Астраўца. Па ім праехаў аўтамабіль "Аўдзі" (Фота)

Недарэчнае здарэнне, якое скончылася смерцю, адбылося на Астравеччыне 12 лютага. 

Перад здарэннем кампанія маладзёнаў выпівала. Калі гарэлка скончылася, трое вяскоўцаў прычапілі да матаблока воз і паехалі на ім у суседнюю вёску.

Па дарозе кола малагабарытнага трактару адвалілася і адзін з удзельнікаў мерапрыемства сказаў, што пойдзе шукаць каня.

Пайшоў за ім, аднак паблізу вёскі Міхалішкі, лег на праезную частку дарогі.

Там, каля трох гадзін ночы, па ім праехаў аўтамабіль “Аўдзі”.

Да свайго 29-годдзя, мужчына не дажыў шэсць дзён. 

Узбуджаная крымінальная справа. 

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце