Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна Маладзечна
Вілейка Вілейка
Смаргонь Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец Астравец
Здарэнні
13.02.2017 13:53 ,AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

У Маладзечне за адзін дзень узбудзілі тры крымінальныя справы за захоўванне наркотыкаў

Фота з сайта furfur.me.

У мінулы аўторак, 7 лютага, Маладзечанскі РАУС і УУС Мінскага аблвыканкама правёў спецмерапрыемства, у выніку якога былі затрыманыя тры жыхары горада. 

Пра гэта "Рэгіянальнай газеце" распавёў старшы следчы Маладзечанскага следчага камітэта Юры Багушэвіч:

– Супрацоўнікі аддзела па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі двух мужчын затрымалі ў іх аўтамабілях у горадзе.

Пры адным з іх, 33-гадовым непрацуючым маладзечанцы,  было 1,78 грамаў марыхуаны.

Другога мужчыну, 46-гадова маладзечанца, таксама затрымалі ў аўтамабілі. Пры ім быў 1 грам марыхуаны.

– яшчэ аднаго раней судзімага маладзечанца, які таксама нідзе не працаваў, супрацоўнікі міліцыі затрымалі па месцы яго жыхарства. У яго кватэры знойдзеныя 62 грамы марыхуаны.

Супраць усіх траіх узбуджаная крымінальная справа. Мужчынам пагражае да пяці год зняволення. 

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце