Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна Маладзечна
Вілейка Вілейка
Смаргонь Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец Астравец
Здарэнні
Вілейка
15.02.2017 11:20 ,AЎТАР(Ы): Паводле sputnik.by

Былы муж плакаў у судзе: сведкі ўжо даюць паказанні пра забойства мінчанкі, знойдзенай у Вілейскім вадасховішчы

Фота cheboksary.ru.

На целе мінчанкі, якое знайшлі ў Вілейскім вадасховішчы, напалову адсутнічала адзенне, а на галаве быў цэлафанавы мяшок.

У судзе Партызанскага раёна Мінска пачалі допыт сведак па справе забойства мінчанкі Людмілы Ціханковай, цела якой знайшлі ў Вілейскім вадасховішчы. 

Па словах абвінавачанага, ён раскайваецца ў забойстве былой жонкі.

Першым сведкам быў намеснік начальніка Мядзельскай прыродаахоўнай інспекцыі Валянцін Галубовіч. Гэта ён знайшоў сумку з целам Ціханковай на Вілейскім вадасховішчы. Паводле яго слоў, у ноч з 29 на 30 верасня 2016 года Галубовіч разам з калегамі праводзіў кантрольны аб'езд акваторыі вадасховішча і ў 300 метрах ад берага ўбачыў вялікую сумку, яе прыцягнулі да берага.

Разрэзалі сумку і ўбачылі ступні чалавечых ног

– Узялі сумку за ручкі, вынеслі на бераг і вырашылі паглядзець змесціва. У адным з кішэняў былі цэгла і камень, разрэзалі сумку трохі і ўбачылі ступні чалавечых ног, – распавёў сведка.

Па словах сведкі, яны адразу выклікалі следча-аператыўную групу, эксперт якой паведаміў, што "на галаве ў забітай жанчыны торба, ніжэй пояса вопраткі няма".

Наступным сведкай была аглядчык гідразабеспячэння. Яна знайшла на беразе Свіслачы ў раёне вуліцы Багдановіча ў Мінску цэлафанавы пакет з дакументамі забітай.

– Спачатку хацелі выкінуць, а потым убачылі, што там пашпарт, працоўная, дыплом магістра. Памылі і аддалі, – распавяла сведка. 

Яшчэ адным сведкам стаў сябар абвінавачанага. Яго затрымлівалі па падазрэнні ў дапамозе ў забойстве. Аднак адпусцілі, бо не было доказаў. Ён даў паказанні на карысць абвінавачанага.

Новая жонка абвінавачанага: для мяне стала шокам звестка пра затрыманне мужа

Паводле слоў сябра, абвінавачаны сваю былую жонку "трываў, любіў, ён прыстойны і сумленны чалавек". А забітая "злоўжывала спіртнымі напоямі, нават быў выпадак, што яна заляцалася да сябра падчас рыбалкі, на якой прысутнічаў і абвінавачаны".

Паказанні дала і новая жонка абвінавачанага Аксана Ціханкова. Яна прызналася, што была ў курсе праблем у былой сям'і мужа, што ён стаміўся змагацца са злоўжываннем Людмілай алкаголю, што з ёй было складана падтрымліваць адносіны.

Абвінавачаны. Фота sputnik.by.

Абвінавачаны. Фота sputnik.by.

– Ён стараўся берагчы мяне. Калі Людміла тэлефанавала, сыходзіў у іншы пакой. Мой муж вельмі добры чалавек. Вельмі кахаю яго. Я бачыла, як ён ставіцца да дачкі, бачыла, што ён добры бацька ...", – расказала Аксана.

На пытанне пракурора, ці змяніўся абвінавачваны, калі даведаўся пра труп у Вілейскім вадасховішчы, Аксана сказала, што заўважыла перамены ў паводзінах мужа.

– Яго задуменнасць я спісвала на загружанасць працай.  Для мяне была шокам звестка пра яго затрыманне, – сказала жонка абвінавачанага.

Нечаканым паваротам стала выступленне ў судзе сведкі з боку абвінавачання – дзядзькі забітай Людмілы. На яго думку, былы муж забіў жонку з карыслівай скіраванасцю і прычынай была кватэра.

– Людміла адваёўвала кватэру на Захарава ў Мінску. Увесь гэты сыр-бор з-за грошыкаў і разгарэўся. А што ён (абвінавачаны)? Казаў, што Людміла падрапала яго і пагражала. Што гэта той выпадак, калі трэба па-зверску расправіцца з чалавекам? Я лічу, што гэта злачынства з карыслівых меркаванняў ", – сказаў сваяк забітай.

Допыт сведак і абвінавачанага працягнуць.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце