Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +16° Маладзечна
Вілейка +16° Вілейка
Смаргонь +16° Смаргонь
Ашмяны +17° Ашмяны
Валожын +16° Валожын
Мядзел +16° Мядзел
Астравец +16° Астравец
Грамадства
1
13.02.2017 10:33 ,AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

Інспектар Маладзечанскай ДАІ: я ненавіджу час ад 7.30 да 8 раніцы (Фота)

Дзмітры Януковіч, настаўнік СШ № 14, дапамагае сваім школьнікам пераходзіць дарогу

Дзмітры Януковіч, настаўнік СШ № 14, дапамагае сваім школьнікам пераходзіць дарогу. Фота Наталлі ТУР.

Як раз у панядзелак, у 7.30 раніцы, Маладзечанская ДАІ сумесна з аддзелам адукацыі Маладзечанскага райвыканкама зладзіла дзяжурства на пешаходных пераходах паблізу школ.

Настаўнікі 2, 8, 11, 14 школ на паўгадзіны сталі сапраўднымі інспектарамі дарожнага руху.

Узброіўшыся знакамі “STOP” і апрануўшы святлоадбівальную камізэльку, настаўнікі школ дапамагалі перайсці дарогу школьнікам.

Нагадвалі кіроўцам пра неабходнасць спыняцца ля пешаходных пераходаў, якія не рэгулююцца.

Ад ДАІ суправаджаў педагогаў інспектар Сяргей Бартош.

Ён расказаў “Рэгіянальнай газеце”, што сам не любіць час ад 7.30 да 8 раніцы:

– У гэты час на маладзечанскіх дарогах робіцца нешта неверагоднае: усе спяшаюцца, сігналяць, абганяюць адзін аднаго. Дзеці, школьнікі, перабягаюць перад машынамі, кіроўцы забываюцца спыняцца на пераходах. Таму, вядома, такія акцыі неабходна праводзіць, каб яшчэ раз нагадаць усім удзельнікам дарожнага руху пра неабходнасць выконваць правілы.

Сяргей Бартош нагадаў, што сёлета ў Маладзечанскім раёне ўжо здарыўся выпадак, калі на дарозе пацярпела дзіця. 

Абмеркаваць
Каментар (1) / Дадаць каментар
13.02.2017 11:05
Хведзя / Цікавы рэпартаж. Хачу больш такіх жывых гісторый:)
Дадаць каментар
Новае на сайце