Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +12° Маладзечна
Вілейка +12° Вілейка
Смаргонь +13° Смаргонь
Ашмяны +13° Ашмяны
Валожын +13° Валожын
Мядзел +12° Мядзел
Астравец +13° Астравец
Беларусь
10.02.2017 11:22 ,AЎТАР(Ы): Паводле uvd-mo.gov.by

Жыхарка Лагойска скрала грошы ў другакласніка

Фота з сайта bezgrusti.ru.

8 лютага ў Лагойскі РАУС паступіла паведамленне ад 62-гадовай пенсіянеркі. 

Яна распавяла, што літаральна некалькі хвілін таму на вуліцы Савецкай у Лагойску невядомая жанчына скрала грошы ў яе 8-гадовага ўнука.

Паводле папярэдняй інфармацыі падзеі развіваліся наступным чынам. Пажылая жанчына знаходзілася ля прыпынку грамадскага транспарту. Да яе падышла незнаёмая жанчына і папрасіла грошай, спаслаўшыся, што не хапае на праезд. Пенсіянерка вырашыла дапамагчы незнаёмцы і дала ёй рубель.

У гэты час да прыпынку прыйшоў 8-гадовы ўнук бабулі. Бабуля  папрасіла хлопчыка перадаць грошы яго маме і засунула ў дзіцячую рукавічку 70 рублёў. Гэта, як пазней высветлілася, і заўважыла зламысніца.

Школьнік неўзабаве накіраваўся дадому, а зламысніца рушыла ўслед за хлопчыкам. Адышоўшы ад прыпынку, жанчына падбегла да дзіцяці, схапіла яго рукавіцу з грашыма і спрабавала збежчы. Хлопчык адразу вярнуўся да бабулі і расказаў, як было, пасля чаго і паступіла паведамленне ў міліцыю.

На месцы здарэння пацярпелыя паведамілі прыкметы зламысніцы супрацоўнікам Лагойскага РАУС, а таксама паказалі прыблізны кірунак, у якім яна схавалася.

У хуткім часе, супрацоўнікі міліцыі высветлілі, што жанчына схавалася з пад’ездзе аднаго з бліжэйшых дамоў.

Аказалася, што зламысніца зайшла ў госці да аднаго з мясцовых жыхароў, прычым сам гаспадар ужо пайшоў купляць спіртное за скрадзеныя грошы. Дзіцячую рукавічку і частку скрадзеных грошай канфіскавалі.

 У цяперашні час у дачыненні да 43-гадовай непрацуючай жыхаркі вёскі Лагаза распачата крымінальная справа за рабаванне. Цяпер жанчына знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.

Як адзначыў начальнік аддзялення крымінальнага вышуку Лагойскага РАУС Мікалай Яноўскі, аператыўнае затрыманне падазраванай стала магчымым шмат у чым дзякуючы таму, што аб крадзяжы адразу ж паведамілі ў міліцыю. 

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце