Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +2° Маладзечна
Вілейка +1° Вілейка
Смаргонь +2° Смаргонь
Ашмяны +3° Ашмяны
Валожын +3° Валожын
Мядзел +1° Мядзел
Астравец +2° Астравец
Беларусь
13.02.2017 14:17 ,AЎТАР(Ы): Наша ніва паводле tut.by

Зіма здаецца! У Беларусь ідзе адліга

Фота з сайта boben.ru.

14 лютага (аўторак) пад уплывам малаактыўнага атмасфернага фронту на значнай частцы тэрыторыі краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі (мокры снег, днём з дажджом). Чакаюцца слабыя туман, галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -2 – -8°С, пры праясненнях па паўднёвым захадзе паветра знізіцца да -9 – -11°С, максімальная тэмпература днём -2 – + 2°С.

15 лютага (серада) ноччу яшчэ захаваецца ўплыў франтальнага падзелу і ў многіх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Днём з ростам атмасфернага ціску будзе пераважна без ападкаў. Слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1 – - 7°С, максімальная днём -3 – + 2°С.

16 лютага (чацвер) на фоне павышанага атмасфернага ціску будзе пераважна без ападкаў, толькі па поўначы пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег, днём з дажджом. Слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3 – - 9°С, пры праясненнях да -11°С; максімальная тэмпература днём -3. + 3 ° С.

Да канца працоўнага тыдня надвор'е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты і цёплыя вільготныя паветраныя масы атлантычнага паходжання.

17 лютага (пятніца) ноччу пераважна па паўночна-заходняй палове рэспублікі, днём на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1 – -7°С, максімальная днём -2 – +3°С.

18-19 лютага (субота-нядзеля) на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -5 – + 2°С, максімальная днём -1 – +5°С.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце