Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +12° Маладзечна
Вілейка +12° Вілейка
Смаргонь +13° Смаргонь
Ашмяны +13° Ашмяны
Валожын +13° Валожын
Мядзел +12° Мядзел
Астравец +13° Астравец
Беларусь
14.02.2017 13:52 ,AЎТАР(Ы): Паводле vborisove.by

Атрымала штраф за каментар у "Аднакласніках"

Фота hronika.info.

46 рублёў (2 базавыя велічыні) заплаціць барысаўчанка за размешчаны ў "Аднакласніках" каментар да заметкі пра інфекцыйную бальніцу. Пра гэта паведамляе барысаўскі партал VBORiSOVE.BY.

Летась у снежні 32-гадовая барысаўчанка назвала ў "Аднакласніках" мінчаніна Мікалая абразлівым словам. Мужчына звярнуўся з заявай у міліцыю.

Слова у адрас мужчыны барысаўскі суд расцаніў як абразу.

Нагодай для абурэння барысаўчанкі сталі каментары жыхара Мінска, дзе ён негатыўна адгукаўся пра барысаўскую інфекцыйную бальніцу.

13 лютага суд Барысаўскага раёна вырашыў, што жанчына наўмысна ў непрыстойнай форме абразіла суразмоўцу, прынізіла яго гонар і годнасць.

Вінаватую пакаралі штрафам у памеры 2 базавых велічынь. Улічылі тое, што раней яе не прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці і тое, што мае траіх дзяцей. 

Мінчанін плануе падаваць у суд на жыхарку Барысава, каб атрымаць маральную кампенсацыю.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце