Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +8° Маладзечна
Вілейка +7° Вілейка
Смаргонь +8° Смаргонь
Ашмяны +8° Ашмяны
Валожын +8° Валожын
Мядзел +7° Мядзел
Астравец +8° Астравец
Здарэнні
16.02.2017 15:57 ,AЎТАР(Ы): Паводле gosinspekciya.gov.by

Паляўнічага-нелегала з карабінам затрымалі на Маладзечаншчыне

Фота nexplorer.ru.

У Маладзечанскім раёне каля вёскі Парадоўшчына дзяржінспектары патрулявалі тэрыторыю і, падыходзячы да падкормавай пляцоўкі, заўважылі на вышцы чалавека.

Незнаёмца затрымалі. Парушальнікам аказаўся 32-гадовым паляўнічым з Маладзечна. Мужчына паляваў без пуцёўкі. Стаіўшыся на вышцы з карабінам, ён чакаў, калі да кармушкі выйдзе звер.

Акрамя магутнага карабіна з аптычным прыцэлам у паляўнічага быў прыбор начнога бачання, нож і ліхтар. Магчыма, усё гэта ў яго канфіскуюць. А сам парушальнік верагодна пазбавіцца спецыяльнага права на паляванне і заплаціць штраф у памеры ад 20 да 50 базавых велічынь.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце