Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +18° Маладзечна
Вілейка +18° Вілейка
Смаргонь +18° Смаргонь
Ашмяны +18° Ашмяны
Валожын +18° Валожын
Мядзел +18° Мядзел
Астравец +18° Астравец
Спорт
16.02.2017 15:14 ,AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

Футбольны клуб “Іслач” больш не гуляе ў Маладзечне

“До свиданья, наш ласковый Вулфи...” Маскот, талісман, каманды “Іслач” пакідае маладзечанскі стадыён

“До свиданья, наш ласковый Вулфи...” Маскот, талісман, каманды “Іслач” пакідае маладзечанскі стадыён. Фота калаж Наталлі Тур.

У футбольным сезоне-2017 Маладзечна зноў апынулася па-за бортам вышэйшай лігі.

Кіраўніцтва футбольнага клуба “Іслач” прыняло рашэнне ў 2017 годзе гуляць на мінскім стадыёне “Камвольшчык”.

Чаму клуб прыняў такое рашэнне, мы спыталіся ў яго дырэктара Сяргея Мельнікава:

–  Рашэнне канчатковае. І асноўная прычына ў тым, мы думаем, што ў Мінску наведвальнасць матчаў каманды “Іслач” будзе большая.

Сяргей Мельнікаў, вядома, разумее, што маладзечанскіх гледачоў гэта навіна не ўсцешыць:

– Я разумею, што людзі прывыклі да футбола.

Але і наша сумленне чыстае. Мы заахвочвалі гледачоў, як маглі: і атракцыёны, і салдацкая каша.

Зразумейце, у нас таксама ёсць абавязкі перад федэрацыяй па напаўненні стадыённай чашы. Маладзечанцы з гэтым напаўненнем не справіліся.

 Калі яшчэ ў пачатку сезона футбол выклікаў ажыятаж, то ў кастрычніку трыбуны былі амаль пустыя.

З кіраўніцтвам стадыёна “Іслач” таксама развіталася мірна:

– Мяркуем, кіраўніцтва стадыёна на нас не крыўдуе. У любым выпадку, мы прыносілі маладзечанскаму стадыёну не толькі прыбытак, але і ўносілі пэўную разнастайнасць. Працаваць нам спадабалася. Работнікі стадыёна – працавітыя і адказныя людзі.

Ужо вядома, што сезон-2017 пачнецца 1-3 красавіка.

– Нашы сапернікі нам вядомыя. Засталося толькі атрымаць ад федэрацыі канкрэтную дату, калі “Іслач” стартуе ў чэмпіянаце.

Футбольны клуб “Іслач” запрашае маладзечанцаў не забывацца пра каманду і прыязджаць на гульні ў Мінск. Тым больш, што і ў гэтым сезоне ў камандзе па-ранейшаму будзе гуляць наш зямляк Уладзіслаў Фядотаў.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце