Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка Вілейка
Смаргонь Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец Астравец
17.02.2017 09:07 ,AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

Смаргонскім “Мядзведзям” не хапіла аднаго гола да паўфіналу (Фота, відэа)

Момант матчу

Момант матчу. Фота Дыяны Бебех, газета “Праца”.

У чэмпіянаце Гродзенскай вобласці па міні-футболе прайшлі чвэрцьфіналы.

“Мядзведзі” са Смаргоні гулялі з “Энергіяй” з Зэльвы. Першы матч у Зэльве смаргонцы мінімальна прайгралі 4:5.

У Смаргоні 12 лютага прайшоў матч ў адказ. Для смаргонцаў пачаўся ён аптымістычна:

– Вялі 4:1 і панесліся на злом галавы забіваць яшчэ. А ў выніку – дзве контратакі і два галы, – расказаў гулец “Мядзведзяў” Віталь Будай. Ён гэты матч прапускаў з-за траўмы і вёў пратакол матчу. – У другім тайме ізноў атрымалася адарвацца ў ліку 5:3, але з-за памылкі ў абароне лік стаў 5:4. Далей зноў наступілі на старыя граблі, панесліся забіваць і прапусцілі контратаку. “Мядзведзям” трэба ўжо было забіваць мінімум два галы.

– За хвілін сем да канца адзін адквіталі, – працягвае Віталь. – Астатні час правіселі на чужых варотах, мелі мноства момантаў, але не змаглі іх рэалізаваць.

Фота Дыяны Бебех, газета “Праца”.

Фота Дыяны Бебех, газета “Праца”.

Фота Дыяны Бебех, газета “Праца”.

Фота Дыяны Бебех, газета “Праца”.

 

Фота Дыяны Бебех, газета “Праца”.

Фота Дыяны Бебех, газета “Праца”.

Фота Дыяны Бебех, газета “Праца”.

Фота Дыяны Бебех, газета “Праца”.

Хоць смаргонцы і выйгралі 6:5, але ў паўфінал з-за большай колькасці забітых галоў у гасцях прайшла “Энергія”.

“Меліяратар” з Аўстраўца першы матч чвэрцьфіналу прайграў “Гродзенскаму” 5:13. У гасцях 11 лютага астраўчане пацярпелі яшчэ больш сакрушальнае паражэнне 2:13.

“Меліяратар” разам “Мядзведзямі” пазмагаюцца за пятае-восьмае месца.

 

 Відэа Дыяны Бебех, газета “Праца”

 

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце