Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +2° Маладзечна
Вілейка +1° Вілейка
Смаргонь +2° Смаргонь
Ашмяны +3° Ашмяны
Валожын +3° Валожын
Мядзел +1° Мядзел
Астравец +2° Астравец
Беларусь
16.02.2017 14:40 ,AЎТАР(Ы): Паводле БелТА

На Магілёўшчыне свякроў зарэзала нявестку

Фота brd24.com.

У аддзеле Следчага камітэта Бялыніцкага раёна ў дачыненні да мясцовай жыхаркі распачалі крымінальную справу па артыкуле "забойства", паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

15 лютага аб сварцы дзвюх жанчын паведамілі  ў міліцыю суседзі. У двары прыватнага дома ў Бялынічах чуліся крыкі і заклікі аб дапамозе.

На месца здарэння прыбыла следча-аператыўная група, якая пабачыла дзвюх жанчын 73 і 46 гадоў са шматлікімі колата-рэзанымі раненнямі.

Жанчын шпіталізавалі ў райбальніцу, дзе маладзейшая з іх памерла. Гэта былі свякроў і нявестка.

Адбылася сварка, падчас якой яны нанеслі адзін адной нажавыя раненні.

Па крымінальнай справе прызначылі шэраг экспертыз. Матыў злачынства высвятляюць.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце