Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +16° Маладзечна
Вілейка +16° Вілейка
Смаргонь +16° Смаргонь
Ашмяны +16° Ашмяны
Валожын +16° Валожын
Мядзел +16° Мядзел
Астравец +16° Астравец
Культура
Вілейка
6.03.2017 09:56 ,AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

Свідрыгайла будзе біцца з Жыгімонтам: тэмай фестывалю "Гонару продкаў" стане вайна паміж князямі

Фота kontakt.by.

Другі фестываль зладзяць у Вілейцы 1-2 ліпеня. Яго прысвяцяць грамадзянскай вайне 1432-1438 гадоў паміж двума князямі.

Арганізатары распавялі, што на фестывалі правядуць шмат відовішчных выступленняў рыцараў. Запросяць этнічныя і фальклорныя калектывы, зладзяць майстар-класы па танцах і старажытных рамёствах.

Сёлета тэмай свята будзе грамадзянская вайна 1432-1438 гадоў. Яна адбывалася ў Вялікім княстве Літоўскім паміж князямі Свідрыгайлам Альгердавічам і Жыгімонтам Кейстутавічам.

Праграму фестывалю яшчэ дапаўняюць, але пляцоўкі, калектывы і рыцарскія клубы ўжо вызначылі.

На фестывалі зробяць экспазіцыю даспехаў і зброі і сярэднявечных прадметаў побыту.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце