Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +16° Маладзечна
Вілейка +16° Вілейка
Смаргонь +16° Смаргонь
Ашмяны +16° Ашмяны
Валожын +16° Валожын
Мядзел +16° Мядзел
Астравец +16° Астравец
Гараскоп
16.03.2017 07:00 ,AЎТАР(Ы): Марыя УРБАНОВІЧ

Гараскоп на 17-23 сакавіка

Авен

У жыццё імкліва ўрываюцца новыя падзеі, якіх вы нават не чакалі. Спрыяльны перыяд для любых пачынанняў, калі іх мэта – унясенне ў ваша жыццё гармоніі і спакою. Добры час для правядзення розных сустрэч з сябрамі, святаў і сямейных мерапрыемстваў. Любыя справы ў гэты перыяд прынясуць вам масу задавальнення.

Цялец

Цяпер вас чакае рамантычнае знаёмства. Адносіны будуць мець сур’ёзны працяг. І хаця развіццё будзе імклівым, у іх можна быць упэўненым.

Блізняты

Вас чакаюць сустрэчы, да якіх вы не гатовыя. Тыя сферы, якія кантралявалі ці якімі маглі кіраваць у мінулым, будуць страчаныя ў віхуры перамен.

Рак

Вам пачнуць аказваць увагу адразу некалькі чалавек, ды так назойліва, што вас пачне гэта напружваць. Захоўвайце спакой, вытрымку і шукайце ўнутраныя сілы, каб перажыць гэты перыяд.

Леў

Калі ў вас узнікнуць нейкія спрэчныя пытанні, калі вашы ідэі, планы, погляды моцна расходзяцца, то папрасіце парады збоку, выслухайце астатніх і самога сябе. Адстойвайце сваю пазіцыю, але і да чужога меркавання не забывайце прыслухоўвацца.

Дзева

Пастарайцеся не хапацца за ўсе справы адначасова, плануйце свой распарадак дня і штосьці рабіце сёння, штосьці пакідайце на потым, тады і вы будзеце цэлыя, і вынік парадуе.

Шалі

Жаданне разабрацца ў жыццёвым шляху можа настолькі вас зацягнуць, што вы пагрузіцеся ў пастаянныя роздумы і самааналіз, што не прынясе ніякай карысці. Адцягніце ўвагу ад мітусні як знешне, так і ўнутры сябе і пастарайцеся ні аб чым не клапаціцца, захоўваць мір і гармонію.

Скарпіён

Незалежна ад таго, што будзе адбывацца ў вашым жыцці, вы адчуеце сябе ў гармоніі з сабой – а гэта самае галоўнае. Сакрэт ваша шчасця заключаецца ў паслядоўных і абдуманых дзеяннях, што дазваляе вам захоўваць раўнавагу ўнутры сябе.  

Стралец

Могуць узнікнуць нязначныя перашкоды на вашым шляху, планы могуць рэалізоўвацца не так гладка, як вы спачатку разлічвалі. Але не варта ісці напралом, праявіце кемлівасць, трохі хітрасці, і ў вы ўбачыце, як лёгка можна абысці любую перашкоду з мінімальнымі намаганнямі. 

Казярог

Жыццё ніколі не спыняецца, і мы ўвесь час павінны рухацца наперад. Але калі ўзнікаюць перашкоды ці нейкія праблемы, то вам трэба толькі ведаць і верыць, што ваш шлях правільны, а цяжкасці, якія ўзнікаюць на ім, толькі пацвярджэнне гэтаму. Адкіньце сумненні і страхі і рухайцеся наперад.

Вадалей

Вам усміхнецца ўдача ў фінансавых справах. Магчымы выйгрыш ці нейкае іншае грашовае паступленне, што значна палепшыць ваша становішча. Вам толькі трэба мець пэўную долю ўмеранасці. Атрымаўшы – умейце спыніцца, захаваць гэта, а не кідаць і ісці за большым.

Рыбы

Вам у гэтыя дні лепш нічога не планаваць і не пачынаць. Пачніце, напрыклад, прыбіраць дом да велікодных святаў.
Новае на сайце