Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка Вілейка
Смаргонь Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын -1° Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец Астравец
Здарэнні
Вілейка
14.03.2017 08:38 ,AЎТАР(Ы): Паводле tut.by

Кіроўца, які збіў насмерць немаўля на Вілейшчыне, атрымаў чатыры гады "хіміі"

На месцы здарэння. Фота tut.by

На месцы здарэння. Фота tut.by .

У судзе Вілейскага раёна абвясцілі прысуд кіроўцу, які збіў каляску з шасцімесячным дзіцём. Немаўля загінула. Вінаватага ў ДТЗ прысудзілі да чатырох гадоў "хіміі". Сваю віну ён прызнаў цалкам. Акрамя гэтага, ранейшыя ўладальнікі аўтамабіля, на якім вінаваты трапіў у ДТЗ, абавязаныя выплаціць пацярпеламу боку суму маральнай кампенсацыі больш за 20 тысяч рублёў.

ДТЗ адбылося паблізу вёскі Ізбіно Вілейскага раёна. 26-гадовы кіроўца на BMW аб'язджаў няроўнасці на дарозе. На сустрэчнай паласе ён наехаў на 25-гадовую мясцовую жыхарку. Яна каціла дзіцячую калыску з 6-месячным сынам. У выніку аварыі немаўля атрымала траўмы рознай ступені цяжкасці і яго даставілі ў рэанімацыю. Праз некалькі гадзін дзіця ад атрыманых траўмаў памерла.

Кіроўцу абвінавацілі па артыкуле "Парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека". Падчас следства ён знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе.

Следства ўстанавіла, што кіроўца БМВ быў цвярозы, машына знаходзілася ў спраўным стане. Але мужчына ехаў з перавышэннем хуткасці  80 км/г замест дазволеных 60 км/г, паведаміла AUTO.TUT.BY памочнік пракурора Вілейскага раёна Наталля Стрэж У ходзе папярэдняга следства і падчас судовага паседжання абвінавачваны сваю віну прызнаў.

Бок дзяржабвінавачання запатрабаваў для падсуднага пакаранне ў выглядзе 5 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу, з пазбаўленнем права кіраваць транспартным сродкам на тэрмін 5 гадоў.

Пацярпелы бок  мама, бацька, дзве бабулі і два дзядулі загінулага дзіцяці  падалі грамадзянскія позвы на выплату матэрыяльнай кампенсацыі маральнай шкоды уладальнікам аўто на агульную суму 20 970 рублёў.

БMВ належала падсуднаму, але дакументальна была аформлена на іншага чалавека  тытульнага ўладальніка, таму матэрыяльную кампенсацыю павінен выплачваць менавіта ён, хоць адносіны да ДТЗ гэты мужчына не меў,  патлумачыла дзяржабвінаваўца.

Суд прызнаў кіроўцу вінаватым і прысудзіў 4 гады "хіміі" з пазбаўленнем права кіраваць транспартнымі сродкамі на 3 гады. Грамадзянскія позвы пацярпелых задаволілі.

У Асіпавіцкім сельсавеце распавялі, што пасл здарэння на дарозе палепшылі асвятленне і высеклі прыдарожны хмызняк.

Калі раней там гарэлі лямпы праз адзін слуп, то цяпер усё запальваюцца  вельмі светла. А лес, хоць ён і не быў прычынай аварыі, высеклі, каб бачнасць стала лепшай.

А вось дарогу рамантаваць мясцовае ДРБУ № 162 там не плануе, хоць вінаваты ў ДТЗ кіроўца і аб'язджаў заўважаныя няроўнасці на праезнай часткі.

Дарога ля Ізбіно адказвае ўсім нормам. Мы рэгулярна вырабляем агляд дарожнага палатна, пасля аварыі таксама выязджалі. Рамонту не патрабуецца. Кладка "ляжачых паліцэйскіх" таксама не прадугледжаная,  паведаміў начальнік прадпрыемства Аляксандр Майстровіч.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце