Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +2° Маладзечна
Вілейка +2° Вілейка
Смаргонь +2° Смаргонь
Ашмяны +2° Ашмяны
Валожын +2° Валожын
Мядзел +1° Мядзел
Астравец +2° Астравец
Грамадства
4 Вілейка
14.03.2017 10:15 ,AЎТАР(Ы): Вова БУРКЕВІЧ

Раскажы пра адпачынак і выйграй фотаапарат. Сямейнае падарожжа па Брэстчыне

Вова Буркевіч у час падарожжа. Фота забяспечанае Вовам Буркевічам

Вова Буркевіч у час падарожжа. Фота забяспечанае Вовам Буркевічам.

Мяне завуць Буркевіч Вова. Жыву я ў пасёлку Ілья. Вучуся ў сёмым класе Ільянскай школы.

Летам 2016 года я з мамай і са сваім старэйшым братам падарожнічалі па Беларусі. Я хачу расказаць Вам аб адным падарожжы. Так як я хварэў летам, то мы не маглі многа і далёка падарожнічаць. Таму мама нас звазіла ўсяго на 2 дні на Брэстчыну.

Грошай мы выдаткавалі прыкладна 200 рублёў на траіх (у пераводзе на цяперашнія грошы). Білеты ў музеі не вельмі дарагія, грошы мы трацілі на ежу, сувеніры і дарогу. Білеты ў Брэст і назад на цягніку абышліся ў 60 рублёў. Прывезлі мы дадому шмат фатаграфій, сувеніраў і масу незабыўных уражанняў!!!

Падарожжа распланавалі загадзя, паглядзелі расклад транспарту, кошт білетаў і рэжымы працы тых месцаў, якія хацелі наведаць  – інтэрнэт нас не падвёў . За два дні мы паспелі наведаць Івацэвічы, Косава, Ружаны, Пружаны, Камянец і Брэсцкую крэпасць. Уражанні яшчэ і цяпер свежыя і вельмі хочацца пабываць там яшчэ раз.

Незабыўныя моманты падарожжа па Брэстчыне.

Незабыўныя моманты падарожжа па Брэстчыне.

У Івацэвічы мы прыехалі на цягніку прыкладна ў пяць гадзін раніцы і яшчэ прыйшлося паспаць на вакзале, пакуль горад прачнецца і музей адкрыецца. Мы прагуляліся па Івацэвічах, паглядзелі горад і змаглі пабываць у краязнаўчым музеі. У музеі вельмі спадабалася, там вельмі шмат экспанатаў і ветлівыя работнікі. Затым мы паспяшаліся на аўтобус, які накіроўваўся ў Косава.

Тое, што мы ўбачылі ў Косава, вельмі ўразіла – сярод лесу такі велічны, прыгожы палац! Палац мы змаглі паглядзець толькі звонку, але ўражанні ўсё роўна толькі захопленыя. Я ўсім раю паглядзець гэты палац !!! Вы не пашкадуеце. Палац зараз рэстаўруюць, што вельмі парадавала. Гэта добра, што захоўваецца гісторыя маёй краіны! Палац вельмі незвычайны, мае 12 вежаў, па ліку месяцаў.

Там жа ў Косаве мы трапілі ў музей-сядзібу Тадэвуша Касцюшкі. Так прыемна было пабачыць на ўласныя вочы тое, пра што чытаў. Пасля таго, як мы нацешыліся наведваннем Косаўскіх славутасцяў, мы паспяшаліся далей, каб паспець усюды, куды мы запланавалі!

Наступным пунктам наведвання былі Ружаны. Там знаходзіцца палац Сапегаў. Палац ўразіў сваімі памерамі, і сваёй планіроўкай. Як усё было прадумана ў палацы! Мы з задавальненнем прагуляліся па тэрыторыі палаца, наведалі музеі. Уражанняў было мора.

Вова і Ягор Буркевічы.

Вова і Ягор Буркевічы.

Але нас чакалі Пружаны. Мы ў Пружаны паехалі на спадарожнай машыне – як сапраўдныя вандроўнікі – доўга не чакалі, нас хутка падабралі. Ехалі Праз 30 хвілін апынуліся ў Пружанах.

Убачылі шмат цікавага, бо да Пружанаў давялося ісці пешшу. Аўтобусы там ходзяць рэдка. Купілі ў краме сабе пружанскіх сыроў (вельмі смачныя) і паехалі ў Брэст на начлег. Начавалі мы ў мамінай сяброўкі.

Раніцай па плане ў нас было наведванне Камянецкай вежы, таму мы ўсталі вельмі рана. У Камянцы вежу мы ўбачылі здалёк. Мы былі вельмі радыя, што змаглі трапіць і ў вежу. Я даведаўся, што з назіральных пляцовак на вежы можна ўбачыць усё на 16 кіламетраў наперад. Гэта было важным момантам для жыхароў Камянца. Яны маглі загадзя ўбачыць небяспеку і прыняць меры па самаабароне. І яшчэ самым цікавым адкрыццём было, што раней у вежы не было знізу дзвярэй, у вежу залазілі па лесвіцах, праз вокны уверсе вежы. Я гэтага не ведаў ...

Прагуляўшыся па Камянцы мы паспяшаліся ў Брэст. Елі мы ў кафэ, якія ёсць у кожным населеным пункце.

Браты Буркевічы.

Браты Буркевічы.

Да абеду мы трапілі ў Брэсцкую крэпасць. У крэпасці пануе асаблівая атмасфера – як быццам час спыніўся. Нарэшце я змог убачыць месца, дзе пачалася вайна... Вельмі хвалююча было дакрануцца да цаглінам сцен, на якіх нашы несмяротныя абаронцы пакінулі свае апошнія, развітальныя пасланні ... Дзякуй, Вам нашы героі, за маё бесклапотнае дзяцінства!!!

У крэпасці шмат музеяў, мы пабывалі ва ўсіх. У адным музеі экскурсавод, калі даведалася як мы вандруем, падарыла мне на памяць паштоўкі пра Брэсцкую крэпасць. Яшчэ мяне вельмі парадавала, што мы змаглі купіць геральдычную карту Беларусі ў крамцы ў Брэсцкай крэпасці. Я вельмі хацеў мець такую.

Так як гэта быў ужо другі дзень нашага падарожжа, то мы былі ўжо прытаміўся, але былі пад вялікімі ўражаннямі, таму яшчэ стараліся ўсе сфатаграфаваць, каб потым дома мы маглі праглядаць фота і прыгадаць сваё незабыўнае падарожжа.

Усім раю паглядзець найпрыгажэйшыя мясціны нашай Радзімы. Я вельмі ганаруся, што ў маёй краіны такая багатая гісторыя !!!

Абмеркаваць
Каментар (4) / Дадаць каментар
21.03.2017 18:11
Ирен / Победы,Володя!Молодец,что знаешь и чтишь историю и ее славных героев.
21.03.2017 21:04
Алена / Замечательно написано и так интересно. Молодец, Вовик!!!
22.03.2017 07:13
Сяргей Русецкi / Цiкавае падарожжа! Вельмi рады за вас! I самому захацелася пападарожнiчаць па Беларусi! Жадаю далейшых творчых поспехау! I новых цiкавых падарожжау!!!
22.03.2017 11:59
Владимир / Молодцы!Смелые и решительные!Хорошее начало!Я так же начинал ,а теперь по миру летаю!
Дадаць каментар
Новае на сайце