Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +3° Маладзечна
Вілейка +2° Вілейка
Смаргонь +3° Смаргонь
Ашмяны +3° Ашмяны
Валожын +3° Валожын
Мядзел +2° Мядзел
Астравец +3° Астравец
Здарэнні
3
17.03.2017 13:12 ,AЎТАР(Ы): Tut.by "Наша Ніва" паводле Кацярыны Барысевіч

Генпракуратура: “Міліцыя хацела пакараць 7-гадовага хлопчыка за булачку, з'едзеную ў краме ў Маладзечне”

Фота pony-magic.ru.

Выступаючы з дакладам на канферэнцыі, намеснік генеральнага пракурора распавёў пра тое, як у дачыненні да сямігадовага дзіцяці быў пачаты адміністрацыйны працэс з-за з'едзенай ў краме булачкі.

Сёння ў Мінску праходзіць канферэнцыя “Актуальныя пытанні прафілактыкі правапарушэнняў”. Выступаючы з дакладам, намеснік генеральнага пракурора Аляксандр Лашын распавёў пра выпадак, які адбыўся ў Маладзечне.

– Там 7-гадовы хлопчык з'еў у гіпермаркеце булачку за 90 капеек. У дачыненні да дзіцяці пачалі адміністрацыйны працэс за дробны крадзеж. Супрацоўнікі праваахоўных органаў дамагаліся ад яго прызнання віны і патрабавалі, цытую – “тлумачэнняў”, – распавёў Аляксандр Лашын.

У дачыненні да 7-гадовага хлопчыка быў пачаты адміністрацыйны працэс. За дробны крадзеж прадугледжаны штраф ад 10 да 30 базавых велічынь (ад 230 да 690 рублёў) або адміністрацыйны арышт. Пракуратуру гэтая сітуацыя абурыла, да таго ж высветлілася, гэта не адзінкавы выпадак.

– Хутка дзетсадкоўскі ўзрост дзіцяці не стане перашкодай для прыцягнення да адказнасці, – адзначыў намеснік генеральнага пракурора Аляксандр Лашын.

"Наша Ніва" паводле .

Абмеркаваць
Каментар (3) / Дадаць каментар
17.03.2017 23:39
Вiталь / Это представить сложно себе этот ужас для ребенка. Скорее всего поставили на учет, развили дело... дошло до генпрокуратуры! В школе обсуждали! Так, газета... - дайте имена всех этих дибилоидов! Кто словил, кто запустил дело, а не просто решил...ну максимум с родителями. Кто эти херои?! Пусть город знает их лица и имена! А не только ребенка, бедного.
19.03.2017 19:34
Иван / Правильно Виталь пускай газета напечатает фото "героев" Молодечно и зам.прокурора не забудьте пускай горожане знают с какими деб. живут. И какой магазин, я пойду 5 булочек съем и посмотрю как они на меня отреагируют.
19.03.2017 20:25
Вiталь / Надо знать все обстоятельства этого дела. В социальных сетях - это уже бомба. Газета - не тормози! Все обстоятельства, всех героев, интервью "хероев", фото "хероев", биографию "хероев"... Надо же знать - как хероями становятся...
Дадаць каментар
Новае на сайце