Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +11° Маладзечна
Вілейка +10° Вілейка
Смаргонь +10° Смаргонь
Ашмяны +11° Ашмяны
Валожын +11° Валожын
Мядзел +11° Мядзел
Астравец +10° Астравец
Здарэнні
20.03.2017 11:55 ,AЎТАР(Ы): Паводле uvd.grodno.by

У літоўца, які быў у гасцях на Смаргоншчыне, у руках узарвалася петарда

Фота з сайта gorodtotma.ru.

Здавалася б, Новы год адсвяткавалі даўным-даўно, пік выкарыстання піратэхнікі і магчымасці атрымання траўмаў ад яе прайшоў. Але 18 сакавіка 38-гадовы госць з Літоўскай Рэспублікі вырашыў падарваць петарду ў двары дома ў вёсцы Свірыдавічы Смаргонскага раёна.

Аднак піратэхнічны выраб выбухнуў праз долі секунды пасля таго, як мужчына яго падпаліў.

Але не паспеў выкінуць петарду з рук, яна разарвалася і нанесла чалавеку траўму пальца, а таксама апёкі твару. Акрамя гэтага, пашкоджанымі  аказаліся два вокі.

Цяпер грамадзянін знаходзіцца ў шпіталі.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце