Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +19° Маладзечна
Вілейка +19° Вілейка
Смаргонь +18° Смаргонь
Ашмяны +18° Ашмяны
Валожын +18° Валожын
Мядзел +19° Мядзел
Астравец +18° Астравец
Грамадства
16.03.2017 16:25 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Будзьце здаровыя, немаўляты з Маладзечна: мінчанка Марына Бягункова падарыла маладзечанскаму раддому чахлы для кювезаў

Для чахлоў Марына падбірала яркія тканіны. Фота РГ

Для чахлоў Марына падбірала яркія тканіны. Фота РГ.

Чым займаецца мама ў дэкрэтным адпачынку? Гадуе сваё дзіця. А сталічная журналістка Марына Бягункова знайшла час дапамагчы і іншым дзеткам.

Сёння ў маладзечанскі раддом яна перадала шэсць чахлоў на кувезы для неданошаных дзяцей. Чахлы Марына пашыла сама. У Мінску жанчына мае сваю швейную майстэрню.

У наданошаных дзяцей недаразвітая сятчатка вачэй. Чахлы патрэбныя для таго, каб засцерагчы вочы дзіцяці ад празмернага святла. А яшчэ, каб немаўля адчувала сябе так, быццам знаходзіцца ў чэраве маці, расказала Марына.

Марына ў Маладзечне. Фота РГ.

Марына ў Маладзечне. Фота РГ.

Па словах жанчыны, чахлы яна пашыла з натуральнай баваўнянай тканіны. Яны зношваюцца хутчэй, чым прамысловыя, але маюць шмат плюсаў.

Па-першае, іх лёгка мыць у пральнай машыне разам з дзіцячымі пялюшкамі.

Па-другое, прамысловыя чахлы, якія набываюць разам з кювезамі, каштуюць куды даражэй, чым самаробныя.

І па-трэцяе, каляровая дзіцячая расфарбоўка тканіны добра ўплывае на псіхалагічны стан матуль, якія прыходзяць паглядзець на сваіх дзетак. 

Марына Бягункова: у маладзечанскім раддоме – цудоўны персанал.

Марына Бягункова: у маладзечанскім раддоме – цудоўны персанал.

Маладзечна першы горад, дзе зладзілі дабрачынную акцыю "Чахлы на кювезы для неданошаных дзетак". У планах у Марыны яшчэ дзевяць гарадоў.

На сваю дзейнасць жанчына мае дазвол ад Міністэрства здравааховы.

Фота РГ.

Фота РГ.

У аддзяленні для неданошаных.

У аддзяленні для неданошаных.

Маленькі чалавечак пад чахлом для кювеза - так падпісала Марына фотаздымак на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Маленькі чалавечак пад чахлом для кювеза - так падпісала Марына фотаздымак на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце