Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +18° Маладзечна
Вілейка +18° Вілейка
Смаргонь +18° Смаргонь
Ашмяны +18° Ашмяны
Валожын +18° Валожын
Мядзел +18° Мядзел
Астравец +18° Астравец
Грамадства
Астравец
18.03.2017 20:11 ,AЎТАР(Ы): Паводле BiznesAlert.pl.

Польшча не будзе купляць электраэнергію ў Астраўцы

Фота Erudytam.net.

– Польшча не будзе купляць электраэнергію з Беларускай АЭС, заявіў журналістам упаўнаважаны польскага ўраду па пытаннях стратэгічнай энергетычнай інфраструктуры Пётр Наімскі, піша выданне BiznesAlert.pl.

– Не будзем купляць электраэнергію ў Астраўцы. Кропка. Кампанія PSE (Польскія электрасеткі) прыступіць да разборкі лініі электраперадачы Беласток – Рось, – цытуе выданне Пятра Наімскага.

Адна з прычынаў – "дэсинхранізацыя энергетычных сістэм" краінаў Балтыі, Беларусі і Расіі. Польшча падтрымлівае пратэст Літвы ў дачыненьні да будаўніцтва БелАЭС:

– Калі электрастанцыя будзе пабудаваная, то яна павінна адпавядаць усім стандартам бяспекі і аховы навакольнага асяроддзя, – адзначыў спадар Наімскі.

Беларусь разлічвала прадаваць электраэнергію, якую будзе выпрацоўваць Беларуская АЭС, суседнім краінам.

– Польскі бок мог бы скарыстацца гэтай электраэнэргіяй або транзітаваць яе далей, у Еўрапейскі Звяз, — казаў прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў напрыканцы 2016 году.

Раней Літва заклікала суседнія дзяржавы не купляць электраэнергію ў Астраўцы. Літоўскі міністр энергетыкі Рокас Масюліс звяртаўся да ўрадаў Латвіі, Эстоніі, Польшчы і Фінляндыі з прапановай абмеркаваць, ці варта купляць электраэнэргію ў трэціх краінах, якія будуюць небяспечныя АЭС.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце