Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +3° Маладзечна
Вілейка +3° Вілейка
Смаргонь +3° Смаргонь
Ашмяны +4° Ашмяны
Валожын +4° Валожын
Мядзел +3° Мядзел
Астравец +3° Астравец
Грамадства
20.03.2017 13:01 ,AЎТАР(Ы): Паволе tut.by

Стане цяплей, але і без дажджоў не абыдзецца: сіноптыкі распавялі пра надвор'е на гэтым тыдні

. Фота з архіва РГ.

На гэтым тыдні вясна ўмацуе свае пазіцыі. У параўнанні з мінулымі выходнымі тэмпературны фон павысіцца, і хоць у асобныя ночы яшчэ будзе падмарожваць, днём паветра будзе прагравацца. Але без дажджоў не абыдзецца.

Пра надвор'е на тыдзень TUT.BY распавяла намеснік начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Святлана Рыбакова.

У аўторак, 21 сакавіка, пад уплывам атмасферных франтоў, якія змяшчаюцца з Заходняй Еўропы, ноччу, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць ападкі, у асноўным у выглядзе дажджу. Ноччу і раніцай у асобных раёнах  магчымы туман і слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе ад -3°С па ўсходзе да +4°С па захадзе краіны. Максімальная тэмпература днём +5 – +11°С.

У сераду, 22 сакавіка, ноччу пераважна ў заходніх і ўсходніх раёнах краіны, днём пад уплывам чарговай сістэмы франтальных раздзелаў на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу не апусціцца ніжэй +1 – +6°С, максімальная днём +3 – +10°С.

У чацвер, 23 сакавіка, ноччу пераважна па паўднёва-ўсходняй палове краіны кароткачасовыя дажджы, днём у асноўным без ападкаў. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3 – + 3°С, максімальная днём +7 – +12°С.

У пятніцу, 24 сакавіка, чарговая сістэма франтальных раздзелаў абумовіць ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём у асобных раёнах кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай магчымы слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0 – +6°С, максімальная днём +7 – +14°С.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце