Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +4° Маладзечна
Вілейка +4° Вілейка
Смаргонь +4° Смаргонь
Ашмяны +4° Ашмяны
Валожын +4° Валожын
Мядзел +4° Мядзел
Астравец +4° Астравец
Спорт
Вілейка
8.04.2017 20:09 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Скейтар са сталіцы дарма прыехаў у Вілейку: спаборніцтвы ў скейт-парку перанеслі

Юныя віляйчане прыйшлі з уласным скейтам

Юныя віляйчане прыйшлі з уласным скейтам.

8 красавіка. 12:40. Праз дваццаць хвілін павінны адбыцца спаборніцтвы лепшых скейтараў Беларусі ў вілейскім скейт-парку. Пра гэта паведамілі арганізатары праз мясцовыя сродкі масавай інфармацыі.

Падыходзячы да пляцоўкі, чакала пачуць воклічы ўдзельнікаў і грохат скейтаў, але...

Сустрэла тут дзвюх бабуль з унукамі і адзінокага хлопца са скейтам.

Іван Дзідэнка з Мінска ў чаканні спаборніцтваў. Фота Аксаны Ярашонак.

Іван Дзідэнка з Мінска ў чаканні спаборніцтваў. Фота Аксаны Ярашонак.

Скейтара завуць Іван Дзідэнка. Хлопец-васьмікласнік спецыяльна са сталіцы на маршрутцы "Мінск-Вілейка" прыехаў на спаборніцтвы.

Са скейтам Ваня пасябраваў ад 2014 года. Пастаянна катаецца ў Мінску на скейт-пляцоўках і проста ў горадзе, удзельнічае ў конкурсах скейтараў. Кажа, бацькі задаволеныя, што сын не сядзіць за камп'ютэрам, як большасць аднагодкаў.

Ваня лічыць, віляйчанам вельмі пашанцавала, што ў іх горадзе ёсць такая пляцоўка. У Вілейцы ён ужо трэці раз. Летась быў тут на двух спаборніцтвах.

Ён разлічваў на майстар-клас. Фота Аксаны Ярашонак.

Ён разлічваў на майстар-клас. Фота Аксаны Ярашонак.

Хлопец крыху "абкатаў" сваю дошку на вілейскай пляцоўцы, здзіўляючы трукамі, а пасля 13:00 пачаў тэлефанаваць арганізатарам.

Тыя паведамілі, што спаборніцтвы перанеслі на 21 красавіка. Прычынай стала дрэннае надвор'е.

Скейтар Іван Дзідэнка.

Скейтар Іван Дзідэнка.

Новы трук. Фота Аксаны Ярашонак.

Новы трук. Фота Аксаны Ярашонак.

Куды цяпер? пытаюся ў Івана.

На маршрутку, адказвае хлопец. Але яе чакаць больш за дзве гадзіны.

Мы дамовіліся сустрэцца з Іванам Дзідэнкам на вілейскай скейт-пляцоўцы 21 красавіка. Хлопец абяцаў прыехаць. Кажа, не пакрыўдзіўся на арганізатараў.

А бабулі з унукамі пакрыўдзіліся. Вельмі ўжо дзятва хацела пабачыць скейт-спаборніцтвы.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце