Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +11° Маладзечна
Вілейка +11° Вілейка
Смаргонь +11° Смаргонь
Ашмяны +11° Ашмяны
Валожын +11° Валожын
Мядзел +11° Мядзел
Астравец +11° Астравец
Культура
14.04.2017 12:28 ,AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

“Лебедзеўскія выкрутасы” сталі лепшым дзіцячым ансамблем у Мінскай вобласці

Лебедзеўскія выкрутасы

Лебедзеўскія выкрутасы. Фота забяспечана Сяргеем Яруком.

На наступны дзень пасля абласнога конкурсу ансамбляў дзіцячых музычных школ у рэдакцыю тэлефануе кіраўнік ансамбля Лебедзеўскай школы Сяргей Ярук і ўзрушана паведамляе: “Мае вучні з Лебедзева абышлі Маладзечна, Барысаў, Слуцк, Салігорск і ўзялі Гран-пры! Гэта вельмі прэстыжна!”

Што за конкурс такі? І чаму перамогу ў ім можна параўнаць з перамогай у Алімпійскіх гульнях, растлумачыў Сяргей Ярук. 

– Па-першае, конкурс ладзіцца раз на тры гады. Па –другое, яму папярэднічае сур’ёзны рэгіянальны адбор. А па ўмовах конкурсу трэба было выконваць тры кампазіцыі і змагацца з іншымі 33 калектывамі з шасці рэгіёнаў Міншчыны.

У склад ансамбля “Лебедзеўскія выкрутасы” уваходзяць 11 вучняў Лебедзеўскай школы: Яўген Гірановіч, Ксенія Шаўчук, Ульяна Шаўчук, Сяргей Грыб, Таццяна Глод, Валерыя Космач, Яўген Забагонскі, Данііл Ліцюк, Арцём Мальцаў, Аляксей Свірыда, Іван Дземеш.

Падначаленыя Сяргея Ярука іграюць на акарынах, дудках, скрыпках, цымбалах.

Для ўдзелу ў конкурсе падрыхтавалі тры беларускія народныя кампазіцыі.

– Першая п’еса “Гнеўка” у апрацоўцы Аляксандра Крамко, другая – “Ой , за рэчкай, за ракой”, у апрацоўцы Ігара Мангушава і ў яго ж апрацоўцы трэцяя п’еса – “Шляхам ваяроў”.

У выкананні трэцяй кампазіцыі вучням з Лебедзева дапамагалі сапраўдныя ваяры з рыцарскага клуба “Шатландская пяхота”. 

Аляксандр Шоць і Максім Шчамялёў з рыцарскага клуба нам вельмі дапамаглі. Пасля нашага агульна выступу нам так апладзіравалі, як не апладзіравалі нікому. Эмоцыі перапаўняюць. І адзінае выразнае, што магу цяпер сказаць, гэта дзякуй усім, хто дапамагаў. 

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце