Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +18° Маладзечна
Вілейка +18° Вілейка
Смаргонь +18° Смаргонь
Ашмяны +18° Ашмяны
Валожын +18° Валожын
Мядзел +18° Мядзел
Астравец +18° Астравец
Культура
19.04.2017 09:33 ,AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

Як вы глядзіце на тое, каб правесці ноч у бібліятэцы?

Фота з сайта allfun.md.

У пятніцу, 21 красавіка, бібліятэка “Верасок” будзе працаваць да 22:00.

Такім чынам, маладзечанская бібліятэка далучыцца да міжнароднай акцыі “Бібліяноч”.

Усе мерапрыемствы, якія запланаваныя на гэты вечар, будуць насіць агульную назву “ З кнігай па ўсім свеце за адну ноч”.

Бібліятэкарка Таццяна Закрэўская падзялілася з “Рэгіянальнай газетай” праграмай бібліяночы.

Пляцоўка “Тэрыторыя чытання”.

18:00-22:00. Вечар даравання чытацкай запазычанасці на абанеменце цэнтральнай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча.

19:00-21:00. “З песняй па жыцці” – рэтра-вечар

20:00-21:00. Выступленне этнаграфічнага клуба “Кола”

18:00-22:00. “З кнігай па свеце” – літаратурны дыліжанс

Пляцоўка “Замежны калейдаскоп”

16:00-17:00. Чытаем і гуляем на англійскай мове з дашкольнікамі

17:00-18:30. “Падарожжа з Дораці ў краіну Оз” – інтэрактыўная гульня з элементамі англійскай мовы

18:30-20:00. “Нямецкая мова” – гульнявая праграма з Мірыям і Тэа для падлеткаў

20:00-22:00. “Выкарыстанне гаджэтаў у развіцці тэхнічнай творчасці” – праграма для ўсёй сям’і

Пляцоўка “У глыбінях космасу”

16:00-19:00. “У глыбінях космасу”– мабільны планетарый

18:00-22:00.

  • “Сусвет цудаў” – планета майстроў (майстар-клас з раённым цэнтрам рамёстваў)
  • “Экспедыцыя па Сонечнай сістэме” –  касмічны квэст
  • “Зорная гадзіна”– фотазона
  • “Сусвет загадак” – касмічная латарэя
  • “Якую кнігу ты возьмеш з сабой у космас” – зорная калекцыя
  • “У госці да іншапланецян” – галерэя малюнкаў

 Пляцоўка “Па дарозе ведаў падарожнічай з намі”

 

18:00-22:00.

  • “Хутчэй за ўсё падарожнічаць па кнігах” – выстава з чамадана
  • “Вітаю, свет! Вітаю, сябар!”  – гульнявое  асарці
  • “Кнігі-караблі падарожжаў” – віктарыны кактэйль “Музыка без межаў” – кніжная выстава
  •  “Музычная шкатулка” – гульня-віктарына
  • “Час геаграфічных ведаў і адкрыццяў” –  конкурсная праграма
  • “Ад манаскай келлі да станка Гутэнберга”  – кніжны круіз
  •  “Эрудзікон” – літаратурна-геаграфічная  латарэя
  •  Інфармацыйна – рэкламная акцыя турагенцва.

Усіх ахвотных чакаюць ў бібліятэцы сямейнага чытання “Верасок” па адрасе: Вялікі Гасцінец, 121-б.   

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце