Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +3° Маладзечна
Вілейка +3° Вілейка
Смаргонь +3° Смаргонь
Ашмяны +4° Ашмяны
Валожын +4° Валожын
Мядзел +3° Мядзел
Астравец +3° Астравец
Эканоміка
Вілейка
19.04.2017 10:11 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

На чысціню Вілейкі Еўрасаюз выдзеліў больш за 700 тысяч еўра

Фота vk.com.

Днямі ў Вілейцы з'явіцца новы смеццевоз і кантэйнеры для паасобнага збору смецця.

21 красавіка ў 11:00 на тэрыторыі ЖКГ зладзіць урачыстую перадачу машыны і кантэйнераў.

У мерапрыемстве паўдзельнічаюць прадстаўнікі дэлегацыі Еўрасаюза ў Беларусі, вілейскага райвыканкама і ЖКГ, арганізацыі "Экапартнёрства".

Частка новых кантэйнераў для збору шкла, паперы і пластыка ўжо размясцілі на вуліцах Вілейкі.

Новы смеццевоз будзе збіраць смецце з кантэйнераў і адвозіць на станцыю сартавання. Пасля другасныя рэсурсы трапяць на перапрацоўчыя прадпрыемствы.

Смеццевоз гараджане пазнаюць па налепках на кузаве са слоганам "Хопіць смецце памнажаць! Лепш яго рассартаваць!"

На кантэйнерах таксама будуць налепкі. Яны падкажуць, якія адходы куды кідаць.

Магчымасць набыць усё гэта з'явілася дзякуючы праекту Еўрасаюза "Патрэба ў эфектыўным кіраванні жыллёва-камунальнай гаспадаркай". Праект рэалізуюць у двух раёнах - Вілейскім і Іўескім. Партнёрамі праекта з'яўляюцца вілейскі і іўеўскі райвыканкамы, МГА "Экапартнёрства", Беларускае таварыства абароны спажыўцоў.

Яго бюджэт складае 702 699 еўра.

Пасля ўрачыстасцей удзельнікі мерапрыемства правядуць адкрыты ўрок па абыходжанні з адходамі ў адной з вілейскіх школ.

У рамках праекта вядуць пастаянную інфармацыйную работу з вучнямі Вілейкі. Запланавалі размясціць банер пра паасобны збор смецце на адным з білбордаў. У інтэрнэце стварылі суполку "Інфармацыйны цэнтр ЖКГ". У ёй кожны віляйчанін можа задаць пытанне па паслугах ЖКГ.

Пра гэта расказала куратарка праекта, намеснік дырэктара вілейскага Палаца культуры Вольга Шляпо.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце