Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +1° Маладзечна
Вілейка +2° Вілейка
Смаргонь +2° Смаргонь
Ашмяны +2° Ашмяны
Валожын +1° Валожын
Мядзел +2° Мядзел
Астравец +2° Астравец
Здарэнні
17.04.2017 11:33 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Злачынства перад Вялікаднем: на Маладзечаншчыне мужчына падпаліў пенсіянерку за тое, што не дала грошай на гарэлку

Фота Daler.ru.

У суботу, 15 красавіка, пенсіянерка з вёскі Белева Маладзечанскага раёна разам са сваякамі рыхтавалася ў сваёй хаце да Вялікадня.

У хату зайшоў 32-гадовы мясцовы жыхар і пачаў прасіць у жанчыны грошай на гарэлку. Яму адмовілі.

Мужчына выйшаў з хаты, але ў хуткім часе вярнуўся. Ён абліў пенсіянерку лёгкаўзгаральнай вадкасцю і падпаліў запалкай.

Гэта ўбачыла 7-гадовая ўнучка гаспадыні. Яна паклікала сваю маму, дачку гаспадыні, якая патушыла полымя да прыезду МНС.

Пажару ў хаце не было. Абгарэла адзенне жанчыны і крыху коўдра, якой тушылі полымя.

У жанчыны апёкі 11% цела. Яна ў бальніцы.

Фігуранта затрымалі. У той жа дзень пацярпелая жанчына дала паказанні.

У раённым аддзеле маладзечанскага Следчага камітэта завялі крымінальную справу па артукуле "Замах на забойства". Вінаватаму пагражае ад васьмі гадоў пазбаўлення волі.

Пра гэта расказаў начальнік следчага аддзялення маладзечаскага РАСК, падпалкоўнік юстыцыі Віталь Радзюк.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце