Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +20° Маладзечна
Вілейка +20° Вілейка
Смаргонь +20° Смаргонь
Ашмяны +20° Ашмяны
Валожын +20° Валожын
Мядзел +20° Мядзел
Астравец +20° Астравец
Здарэнні
17.04.2017 13:41 ,AЎТАР(Ы): Паводле БелТА

Пацярпелую пасажырку пакінуў замярзаць на дарозе сярод ночы: на шашы Маладзечна-Ілья здарылася аварыя

. Фота stihi.ru.

Здарэнне адбылося 15 красавіка пасля трох гадзін ночы.

На трэцім кіламетры шашы Маладзечна-Ілья 24-гадовы кіроўца аўтамабіля "Аўдзі" не справіўся з кіраваннем на павароце і з'ехаў у кювет. Тут машына перакулілася ў канаву з вадой.

32-гадовая пасажырка атрымала траўмы. У час здарэння жанчына не была прышпіленая рамянямі бяспекі.

Пасля ДТЗ кіроўца выклікаў хуткую дапамогу, а сам пайшоў дамоў.

Супрацоўнікі ДАІ знайшлі яго па месцы жыхарства ў нецвярозым стане.

Пацярпелую даставілі ў бальніцу з цяжкімі траўмамі і пераахадлоджаннем арганізма.

БелТА.

 

 

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце