Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +1° Маладзечна
Вілейка +2° Вілейка
Смаргонь +2° Смаргонь
Ашмяны +2° Ашмяны
Валожын +1° Валожын
Мядзел +2° Мядзел
Астравец +2° Астравец
Здарэнні
19.04.2017 15:33 ,AЎТАР(Ы): uvd-mo.gov.by

Затрымалі двух маладзёнаў, якія дзёрзка абакралі магазін у Маладзечне (Відэа)

Фота uvd-mo.gov.by.

Рабаванне адбылося ў адным з магазінаў у Маладзечне. Падазраваныя – двое жыхароў райцэнтра 20 і 22 гадоў.

Напярэдадні хлопцы пілі ў кампаніі. Спіртное закончылася, але сябрам хацелася працягваць. Грошай у кішэнях не аказалася, але ў пахмеллі прыйшла ідэя зазірнуць у бліжэйшы магазін.

– На вачах прадаўцоў зламыснікі ўзялі з прылаўка дзве бутэлькі гарэлкі і хацелі выйсці з гандлёвага залы. Касір не пабаялася рабаўнікоў і паспрабавала іх затрымаць, – распавёў начальнік крымінальнага вышуку Маладзечанскага РАУС Андрэй Мялюк.

Тым не менш сілы былі няроўнымі, і падазраваныя ўцяклі з таварам.

Пасля вывучэння запісаў з камер відэаназірання і правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў сышчыкі выйшлі на падазраваных. Іх атрымалася затрымаць па "гарачых слядах". Гарэлку маладыя людзі паспелі выпіць.

Зламыснікі змешчаны ў ІЧУ, у дачыненні да іх распачалі крымінальная справу. Ім пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення свабоды да 6 гадоў.

Крымінальная парачка ўжо была асуджаная. Адзін з – за крадзеж, а другі – за тое, што вырваў вулічную ўрну і разбіў ёй шклоа ў гандлёвым цэнтры.

Паводле uvd-mo.gov.by.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце