Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +16° Маладзечна
Вілейка +16° Вілейка
Смаргонь +16° Смаргонь
Ашмяны +17° Ашмяны
Валожын +16° Валожын
Мядзел +16° Мядзел
Астравец +16° Астравец
Беларусь
18.04.2017 11:56 ,AЎТАР(Ы): Паводле БелТА

У Беларусі 30% бацькоў лічаць фізічнае пакаранне неад'емнай часткай правільнага выхавання

Фота Tengrinews.

Больш за 30% бацькоў лічаць, што правільнае выхаванне дзіцяці ўключае фізічнае пакаранне. Такія высновы нацыянальнага даследавання паведаміў  на прэс-канферэнцыі старэйшы каардынатар праграмнай дзейнасці па абароне правоў дзяцей прадстаўніцтва Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі Аляксандр Каранкевіч, перадае БЕЛТА.

Аляксандр Каранкевіч распавёў пра папярэднія вынікі нацыянальнага даследавання. Тыды праз анкетаванне апыталі больш за 8 тысяч рэспандэнтаў, з іх 5 тысяч – дзеці ва ўзросце ад 10 да 17 гадоў, якія пражываюць у сем'ях, у дзіцячых інтэрнатных установах, спецыяльных установах.

Так, 31% апытаных бацькоў цалкам згодныя са сцвярджэннем, што правільнае выхаванне дзіцяці ўключае фізічнае пакаранне.

29,3% бацькоў лічаць, што часам рэмень неабходны для дысцыплінавання дзіцяці.

Толькі 30% тат і мам згодныя з тым, што многія праблемы можна вырашаць шляхам дыялогу. Амаль палова бацькоў (48%) упэўненыя, каб дзіця дамаглося поспеху ў жыцці, яго трэба не толькі заахвочваць, але і караць. 36,4% бацькоў лічаць, што тыя, хто не ўжываюць пакаранне ў адносінах да сваіх дзяцей, псуюць іх.

– Каб змагацца з такім бацькоўскімі ўстаноўкамі, трэба шырока інфармаваць насельніцтва аб негвалтоўных метадах выхавання дзяцей. Тут важна правядзенне маштабных кампаній, такіх як рэспубліканская акцыя "Дом без гвалту", якая стартавала цяпкр ў Беларусі, – падкрэсліў Аляксандр Каранкевіч.

Як паказала даследаванне, сярод навучэнцаў 5-7 класаў агульнаадукацыйных школ кожны пяты хлопчык і кожная сёмая дзяўчынка дома падвяргаліся цялесным пакаранням, кожны дзявяты навучэнец 9-11 класаў – розным формам фізічнага гвалту.

Каля 24,3% навучэнцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі пацвердзілі, што падвяргаліся ў сям'і фізічнаму альбо псіхалагічнаму гвалту. Каля 84% апытаных у калоніях для непаўналетніх прызналі, што да гэтага (калі жылі ў сям'і) адчувалі гвалт.

Вынікі даследавання пацвердзілі непасрэдную сувязь паміж перанесеным гвалтам у дзяцінстве з боку бацькоў і прымяненнем гвалту ўжо ў дарослым жыцці ў адносінах да сваіх дзяцей – так званая эстафета насілля. Так, больш за 56% бацькоў, якія ў дзяцінстве падвяргаліся гвалтоўным метадам дысцыплінавання, ужываюць такія метады ў адносінах да сваіх дзяцей.

Звыш за 51% бацькоў прызналі, што выкарыстоўвалі жорсткія дысцыплінарныя метады у адносінах да сваіх дзяцей у мінулым месяцы, а 28,5% – ужывалі фізічныя пакаранні. 17,4% бацькоў прытрымліваюцца пазіцыі аб эфектыўнасці і абгрунтаванасці цялесных пакаранняў дзяцей.

 

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце