Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +18° Маладзечна
Вілейка +18° Вілейка
Смаргонь +18° Смаргонь
Ашмяны +18° Ашмяны
Валожын +18° Валожын
Мядзел +18° Мядзел
Астравец +18° Астравец
Гараскоп
20.04.2017 07:21 ,AЎТАР(Ы): Марыя УРБАНОВІЧ

Гараскоп на 21-27 красавіка

Авен

У панядзелак і аўторак адмоўцеся ад усялякіх спраў, калі гэта магчыма. Не варта і хадзіць па магазінах, бо шопінг не прынясе радасці. Лепш займіцеся духоўнымі справамі.  

Цялец

Вам варта заглянуць унутр сябе – у свой унутраны свет. Менавіта ў ім хаваюцца адказы на шмат якія пытанні, што хвалююць вас. Толькі ў гармоніі з сабой можна прыйсці да правільнага рашэння і вызначыць лепшы спосаб дзеяння. Усё астатняе – толькі здагадкі і непатрэбная трата сіл.

Блізняты

Кожны дзень вакол вас будзе многа розных людзей: сябры, сваякі, знаёмыя, калегі і проста выпадковыя людзі. Гэта добра, але трэба ўсё ж захоўваць асцярожнасць, бо не ўсе кантакты будуць станоўчымі, хтосьці вас можа расстроіць ці пакрыўдзіць, у самым горшым выпадку, і зусім нашкодзіць. А вось у сям’і вас чакае гармонія і ўтульнасць.

Рак

Вы будзеце як ніколі эмацыйнымі, і на тое, вядома, ёсць прычыны. Прычым эмоцыі вашы будуць ліцца цераз край і кожны раз праз розны. А яшчэ вы будзеце выпраменьваць радасць і аптымізм.

Леў

Дні будуць спрыяльныя, асабліва ў пытаннях узаемаадносін паміж людзьмі. Але адносіны будуць звязаныя не з рамантыкай, а з работай. На гарызонце бачныя перагаворы і сходы, менавіта яны і будуць удачныя. А ўдача ў зносінах з іншымі людзьмі дазволіць вам вырашыць шмат якія пытанні на сваю карысць – не ўпускайце такі шанс.

Дзева

Усё ў вашых руках, і з гэтым нельга спрачацца. Удача цалкам залежыць менавіта ад вашых дзеянняў, і вінаваціць кагосьці іншага ў гэтым няма сэнсу. Але калі вы самі не жадаеце нічога рабіць, то само ў рукі да вас нічога не пойдзе. Таму вырашайце самі – рабіць штосьці ці скардзіцца на лёс.

Шалі

Пастарайцеся прысвяціць гэты час калі не самому сабе, то блізкім і дарагім вам людзям. Асабліва важна ўдзяліць увагу пажылым членам сям’і, камусьці з іх можа спатрэбіцца ваша дапамога і падтрымка. Магчымыя сітуацыі, калі ўсё пойдзе зусім не так, як вам хацелася б на дадзены момант, трэба ўсяго толькі пачакаць, і ўсё наладзіцца само сабой.

Скарпіён

Добра было б правесці час з чалавекам, якія падзяляе вашы пачуцці, погляды на свет і зможа падтрымаць у цяжкую хвіліну. А калі такога чалавека няма, то прыйдзецца самому спраўляцца з эмацыйнымі праблемамі.

Стралец

Вы як заўсёды на вышыні. Нават калі хтосьці лічыць, што вы не маеце рацыі і паступаеце не так, як трэба было б – для вас не мае ніякага значэння чужое меркаванне, бо ёсць свая галава на плячах, якая кажа, што вы робіце ўсё так, як трэба. Такая ўпэўненасць у спалучэнні з добрай энергетыкай дазволіць вам многіх людзей перацягнуць на свой бок. А адсюль і вынік – усе справы пойдуць як па масле.

Казярог

Вам усё будзе ў радасць. Нават ад звычайнай работы вы зможаце атрымаць задавальненне. Гэтыя дні – перыяд спакою і адпачынку.

Вадалей

Дні спрыяльныя для развіцця адносінаў, для вырашэння праблем, гарманізацыі адносінаў і складання планаў на будучыню. Прысвячайце час менавіта свайму ўласнаму жыццю, пакуль лёс садзейнічае вам у гэтым.

Рыбы

Калі раптам пагоршыцца настрой ці ўнікне дэпрэсія на пустым месцы, то пачытайце любімую кнігу ці перагледзьце фільм, які падабаецца. Гэта пойдзе вам на карысць. 
Новае на сайце