Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +16° Маладзечна
Вілейка +16° Вілейка
Смаргонь +16° Смаргонь
Ашмяны +17° Ашмяны
Валожын +16° Валожын
Мядзел +16° Мядзел
Астравец +16° Астравец
Здарэнні
Валожын
20.04.2017 11:08 ,AЎТАР(Ы): Галіна СУДНІКОВІЧ

Сп’яну валожынец не пазнаў таварыша і пабіў яго. Той у адказ – скраў тэлефон

Фота topicmagazine.info.

Калі адзін з жыхароў вёскі, што непадалёк ад Івянца, узбіўся на грошы, вырашыў разам з таварышам пайсці ў гарадскі пасёлак, каб закупіцца спіртным.

Купілі чатыры бутэлькі віна, якія на працягу дня і пілі ў скверы каля магазіна. Пасля гэтага вырашылі вяртацца ў вёску.

Па дарозе адзін з мужчынаў не ўтрымаўся на нагах і зваліўся. Сябар стаў паднімаць. Не разабраўшыся ў сітуацыі, мужчына, які ляжаў на зямлі, ударыў таварыша. Той адказаў тым жа, а яшчэ ў адместку скраў тэлефон. Пасля гэтага пакінуў сабутэльніка ляжаць на зямлі, а сам рушыў дадому, дзе лёг спаць.

Гэтую сітуацыю праз акно бачыў жыхар Івянца, які і выклікаў міліцыю. Яна ў доме мужчыны і знайшла скрадзены тэлефон.

Здарэнне было ў сакавіку, цяпер справа перададзеная ў суд. Мужчыну будуць судзіць за рабаванне. Яму пагражае да шасці гадоў абмежавання волі.

Пра здарэнне расказаў старэйшы следчы валожынскага Следчага камітэта Сяргей Лапцік.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце