Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +20° Маладзечна
Вілейка +20° Вілейка
Смаргонь +20° Смаргонь
Ашмяны +20° Ашмяны
Валожын +20° Валожын
Мядзел +20° Мядзел
Астравец +20° Астравец
Грамадства
21.04.2017 11:57 ,AЎТАР(Ы): Паводле tut.by

Пацяплее толькі ў апошні дзень працяглых выхадных

Фота goodfon.ru.

Сіноптыкі папярэджваюць, што ў Беларусь ідзе дрэннае надвор’е: моцны парывіты вецер, ападкі, дыскамфортнае надвор’е. На суботу аб’яўлены аранжавы ўзровень небяпекі: на большай частцы краіны чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Пацяпленне прыйдзе толькі ў апошні дзень невялікіх канікул – 25 красавіка.

Паведаміў начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Гідрамета Мінпрыроды Дзмітры Рабаў.

У суботу, 22 красавіка, чакаюцца дождж, мокры снег, узмацненне ветру з парывамі да 15-20 м/. Ноччу ад +1 да +6. Днём ад +3 да +9.

 У нядзелю, 23 красавіка, вецер ціхне, але ападкі застануцца: ноччу ў паўночна-ўсходніх і паўднёва-заходніх раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі краіны дождж, мокры снег. Ноччу ад -3 да +3. Днём ад +4 да +10.

У панядзелак, 24 красавіка, ноччу ў асобных раёнах краіны, днём пераважна па паўднёва-ўсходняй палове невялікія кароткачасовыя ападкі: дождж, ноччу і раніцай з мокрым снегам. Ноччу ад -5 да +1. Днём ад +5 да +11.

З аўторка пачнецца пацяпленне, паўночныя вятры памяняюцца на паўднёвыя, у Беларусь пачнуць перамяшчацца цёплыя паветраныя масы з паўднёвага захаду Еўропы. Установіцца камфортнае надвор’е, але без дажджоў не абыдзецца.

 Пераважна ў паўночна-заходніх раёнах краіны кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы, на астатняй тэрыторыі без ападкаў. Ноччу ад -1 да +6. Днём ад +10 да +17.

Паводле tut.by.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце