Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +14° Маладзечна
Вілейка +14° Вілейка
Смаргонь +14° Смаргонь
Ашмяны +14° Ашмяны
Валожын +14° Валожын
Мядзел +13° Мядзел
Астравец +14° Астравец
Грамадства
1
3.05.2017 14:12 ,AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

Жыхары Радашкавічаў, каб заправіць машыну, вымушаныя ездзіць у Маладзечна ці Ратамку

Фота з сайта regionsamara.ru.

З нечаканай праблемай сутыкнуліся жыхары Радашкавічаў. 

Паблізу мястэчка запраўку закрылі на рэканструкцыю, таму мясцовыя кіроўцы вымушаныя ездзіць па паліва аж пад Мінск.  Ці ў Маладзечна.

Мясцовы жыхар Дзмітры Рабушка кажа:

– Я працую ў Мінску, таму час ад часу запраўляюся ў сталіцы. Але, калі рухаешся ў бок Мінску, сапраўды, бліжэйшая запраўка месціцца толькі ў Ратамцы. Ёсць, праўда, запраўка ў самім Заслаўі, але туды трэба збочваць.

Аднак Дзмітры не кажа пра тое, што на запраўцы ў Заслаўі няма бензіну А-95.

Але не толькі запраўка ў Радашкавічах закрытая на рэканструкцыю.

Карыстальнікі рацыі “Без тармазоў” паведамляюць, што на рэканструкцыю закрытая запраўка “Беларуснафта” на трасе Мінск-Маладзечна паблізу  Заслаўя.

Па тэлефоне нам адказалі, што запраўка будзе закрытая да канца мая.

Улічвайце гэта, шаноўныя вадзіцелі, калі выпраўляецеся ў далёкую дарогу. 

Абмеркаваць
Каментар (1) / Дадаць каментар
4.05.2017 08:55
Мария / Сейчас практически все начали посевы работы, людям нужно заправить не только автомобиль, но и мотоблок или тракторчик. Мы с мужем тоже сталкнулись с этой проблемой... ездили за бензином в Молодечно. А ведь в Чисти есть заправка от Забудовы, а там вечно нет бензина, вопрос для чего она там? Для отвода глаз!)
Дадаць каментар
Новае на сайце