Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +14° Маладзечна
Вілейка +14° Вілейка
Смаргонь +14° Смаргонь
Ашмяны +14° Ашмяны
Валожын +14° Валожын
Мядзел +13° Мядзел
Астравец +14° Астравец
Культура
5 Вілейка
10.05.2017 16:36 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Танчылі, спявалі, крэйдай малявалі: як адзначылі Дзень Перамогі ў Заброддзі (Фота)

Танкі, самалёты, яблыневыя кветкі на дзіцячых малюнках

Танкі, самалёты, яблыневыя кветкі на дзіцячых малюнках.

У музеі Першай сусветнай вайны ў Заброддзі, людзей сабралася шмат. Так мне падалося.

Аднак Ніна Кавалёва, жыхарка суседняй вёскі, пераканала, што гэта зусім няшмат. Тыя гады збіралася куды больш, сказала жанчына і наш дыялог скончыўся.

Баяністы якраз зайгралі "Яблычка" і мая субяседніца пабегла запрашаць на танец Барыса Цітовіча, гаспадара музея, аднаго з арганізатараў свята.

І ўсё ж было шмат і людзей, і машын. Пры чым не толькі сучасных. Многія наведвальнікі зазірнулі ў музей рэтратэхнікі Данілы Цітовіча, пабачылі там старыя аўтамабілі, матацыклы, агнямёт і нават амаль забытыя аўтаматы з "газіроўкай". Апошнія не працавалі, на жаль.

Настрой ствараў калектыў аўтарскай песні "Элегія", юныя артысты з Нарочы, Вілейкі, Маладзечна. Выхаванцы клуба "Патрыёт" з Лыцавічаў паказалі прыёмы рукапашнага бою.

Уласныя вершы чытаў паэт Уладзімір Цанунін.

На могілках ля Заброддзя. Фота Аксаны Ярашонак.

На могілках ля Заброддзя. Фота Аксаны Ярашонак.

У музеі рэтратэхнікі. Фота Аксаны Ярашонак.

У музеі рэтратэхнікі. Фота Аксаны Ярашонак.

Дзяўчынкі малююць. Фота Аксаны Ярашонак.

Дзяўчынкі малююць. Фота Аксаны Ярашонак.

Было смачна. Фота Аксаны Ярашонак.

Было смачна. Фота Аксаны Ярашонак.

Фота Аксаны Ярашонак.

Фота Аксаны Ярашонак.

Фота Аксаны Ярашонак.

Фота Аксаны Ярашонак.

Эх! Не працуе!

Эх! Не працуе!

Фота Аксаны Ярашонак.

Фота Аксаны Ярашонак.

Фота Аксаны Ярашонак.

Фота Аксаны Ярашонак.

Краявіды Заброддзя. Фота Аксаны Ярашонак.

Краявіды Заброддзя. Фота Аксаны Ярашонак.

Барыс Цітовіч (злева) вітае чарговага госця.

Барыс Цітовіч (злева) вітае чарговага госця.

Паэт Уладзімір Цанунін чытае вершы.

Паэт Уладзімір Цанунін чытае вершы.

Глеб з Маладзечна спяваў Высоцкага.

Глеб з Маладзечна спяваў Высоцкага.

Пейзаж з Барысам Цітовічам.

Пейзаж з Барысам Цітовічам.

Ізноў вершы. Фота Аксаны Ярашонак.

Ізноў вершы. Фота Аксаны Ярашонак.

У клубе Патрыёт займаюцца не толькі хлопцы.

У клубе Патрыёт займаюцца не толькі хлопцы.

Абмеркаваць
Каментар (5) / Дадаць каментар
10.05.2017 22:30
Вінцэсь / Жахлівы загаловак для Забродзя! Журналіст не згледзіла галоўнага. Па першае, у адрозненне ад усёў нашай краіны, дзе на 9 траўня праводзяць мітынгі і парады і адразу таньчаць, у Забродзіі гэты дзень журботнай памяці аб Дне Перамогі , ужо 34 год адзначаецца найбольш цэвілізавана cярод усіх братоў па зброі, нават старэйшых. Пачынаеца мерапрыемства з памінальнай малітвы на могілках "Лазарэт" аб усіх убіенных. Па другое удзельнікі праходзяць хросным ходам да часоўні пад пасхальныя песнапенія, дзе пасля малебна і услаўлення герояў Перамогі можна паставіць свечкі за упакой іх душ. У мяне дзед загінуў пад Кенісбергам, дзядзя пад Познанню. Хросны бацька быў цяжка паранены пад Кенісбергам, і памёр вельмі заўчасна... Такі вось для маей радні гэты дзень Перамогі, такая памяць аб вайне. Я спецыяльна еду у Забродзе, каб сумесна з сябрамі і знаёмымі, з грамадой памаліцца у іх памяць. І толькі пасля гэтага, у другой палове дня бацюшка асвяшчае салдацкую кашу (памінальную трапезу) і розныя конкурсы -малявання крэйдай, песен ваенай тэматыкі, а як памянуць гарэліцай -дык і танцы пачынаюцца -ўсё ж мы перамаглі.
14.05.2017 10:08
Аксана Ярашонак / Дзякуй, Вінцэсь, за каментар. Шчыра кажучы, не думала, што мой загаловак можа Вас пакрыўдзіць. Я з вялікай павагай стаўлюся да ўдзельнікаў вайны і памяць пра іх. Мой дзядуля, ураджэнец Вілейшчыны, у час вайны прарываў ленінградскую блакаду, быў паранены ў руку і нагу, цэлую ноч праляжаў на полі бою, адмарозіў пальцы. Руку прыйшлося ампутаваць, да канца жыцця непаколіла і параненая нага. Вярнуўся ў 1946 годзе, паранены і фізічна, і маральна. Свята 9 МАЯ не любіў, узнагароды не насіў. Але я думаю, што ён змагаўся і для таго, каб сёння мае дзеці танцавалі, спявалі, малявалі і займаліся іншымі дзіцячымі справамі. З павагай А. Ярашонак.
14.05.2017 10:51
Нева / Блискучы адказ, сп. аутар!
16.05.2017 22:18
Акцябрына / А мае бацькi зауседы святкавалi гэта свята, перажыушы вайну iм пашчасцiла выжыць. Зразумела, што у нашай сям'i таксама было гора страты родных, якIх я шукаю да гэтага дня. Лiчу што гэта вялiкая перамога, вялiкi дзень. А спалучыць памяць , удзячнасць i радасць перамогi адметная рыса беларусау
22.05.2017 16:05
Марыя / Дзень Перамогі для мяне – гэта своеасаблівы дзень. Мой дзед не вярнуўся з вайны, прапаў без вестак. Чакала яго бабуля, пісала ў розныя ўстановы маці, але ўсё безвынікова. З месяц таму даведалася, што ён быў разам з Якубам Конанам з пасёлка Беразінскае, што ў Маладзечанскім раёне. Каб трохі раней пра гэта дазналася, то абавязкова паехала б да гэтага чалавека і, можа, штосьці даведалася пра дзеда. Якуб Конан быў у арміі Андэрса, ваяваў пад Монтэ Касіна.
Дадаць каментар
Новае на сайце